У штогадовым дакладзе Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША аб сытуацыі са свабодай рэлігіі ў амаль 200 краінах сьвету, які сёньня агучыла кіраўніца гэтага ведамства Гілары Клінтан, Беларусь залічаная да краінаў, у якіх няма поўнай свабоды для ўсіх веравызнаньняў.
У агульнай ацэнцы рэлігійнага жыцьця ў Беларусі Дзярждэпартамэнт ЗША адзначыў:
"Урад працягваў абмяжоўваць свабоду веравызнаньня на працягу справаздачнага пэрыяду з выкарыстаньнем палажэньняў Закону аб рэлігіі, каб ускладніць або прадухіліць дзейнасьць групаў іншых, чым Беларуская праваслаўная царква (БПЦ), якая мае адмысловы статус дзякуючы дамове з урадам. У прыватнасьці, закон абмяжоўвае магчымасьці рэлігійных арганізацый арганізаваць рэлігійную адукацыю, патрабуе адабрэньня ўрадаў на ўвоз і распаўсюд літаратуры, забараняе замежнікам узначальваць рэлігійныя арганізацыі. Улады прымушалі шматлікія рэлігійныя суполкі гадамі чакаць рашэньняў аб рэгістрацыі або рэстытуцыі маёмасьці. Улады перасьледавалі і штрафавалі сябраў некаторых рэлігійных групаў, асабліва тых, якіх лічылі носьбітамі замежнага культурнага ўплыву або палітычнай накіраванасьці. Урад працягваў адмаўляць у рэгістрацыі суполак зь нетрадыцыйных канфэсій, у асноўным пратэстанцкіх груп, такіх як "Царква Новае Жыцьцё" і "Беларуская эвангельская царква". Замежныя місіянэры, духавенства і гуманітарныя работнікі, зьвязаныя з пратэстанцкімі цэрквамі, сутыкаліся зь перашкодамі з боку ўраду, уключна з дэпартацыяй і адмовай у выдачы візы або яе ануляваньнем. Абмежаваньні адносна замежнага духавенства ў краіне працягваліся ў справаздачным пэрыядзе. Былі паведамленьні аб злоўжываньнях або дыскрымінацыі па прыкмеце рэлігійных прыналежнасьці, перакананьняў або практыкі. Шмат якія з гэтых паведамленьняў датычылі актаў вандалізму і падпалаў рэлігійных аб'ектаў, будынкаў і помнікаў".
Пераходзячы да пераліку абмежаваньняў рэлігійнага жыцьця ў Беларусі за мінулы год (пра якія мы неаднаразова паведамлялі ў нашых перадачах і на нашым сайце), Дзярждэпартамэнт ЗША напісаў:
"Урад абмяжоўваў свабоду веравызнаньня як непасрэдна, так і ўскосна. Урад увёў законы, якія абмяжоўваюць свабоду веравызнаньня, слова і сходаў, і дзяржаўная рэгістрацыя рэлігійнай дзейнасьці зьяўляецца абавязковай. Урад часам быў адказны за акты рэлігійнай нецярпімасьці і рэгулярна пазьбягаў асуджэньня такіх актаў".
Справаздача адзначае, што ў адносінах да суполак веравызнаньняў, якіх закон з 2002 году не залічвае да традыцыйных у Беларусі, афіцыйныя асобы часта карысталіся зьняважлівым тэрмінам "сэкта".
Даклад Дзярждэпартамэнту таксама адзначае, што ў афіцыйным карыстаньні ў Беларусі знаходзяцца падручнікі, якія ўжываюць у адносінах да нетрадыцыйных канфэсій тэрмін "сэкта".
Пасьля пераліку каля трох дзясяткаў прыкладаў афіцыйнага прыцясьненьня рэлігійнага жыцьця ў Беларусі, справаздача адзначае і некалькі станоўчых зрухаў у гэтай сфэры. У прыватнасьці, Дзярждэпартамэнт ЗША лічыць такімі зрухамі ўвядзеньне вастрэйшага адміністрацыйнага пакараньня за прапаганду фашызму і яго сымбаляў.