Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амбасадарам Украіны ў Менску стаў адмірал


Міхаіл Ежэль
Міхаіл Ежэль

Прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч прызначыў экс-міністра абароны Міхаіла Ежэля амбасадарам Украіны ў Беларусі.

Пра гэта паведаміла прэсавая служба ўкраінскага кіраўніка дзяржавы.

Адмірал Ежэль з 20 жніўня 2001-га па 25 красавіка 2003 году быў галоўнакамандуючым Ваенна-марскімі сіламі Ўзброеных сіл Украіны, 6 кастрычніка 2003 году быў звольнены з ваеннай службы ў запас па стане здароўя.

Пост кіраўніка Мінабароны Ўкраіны Ежэль займаў з 11 сакавіка 2010-га да 8 лютага 2012 году.

Папярэдні амбасадар Украіны ў Менску Віктар Ціханаў у 2012 годзе быў абраны дэпутатам Вярхоўнай Рады ад Партыі рэгіёнаў. Паўгода ў Беларусі не было амбасадара Ўкраіны.

Кіеўскі палітоляг Міхаіл Білецкі зьвяртае ўвагу, што Ежэль ніколі ня быў ані дыпляматам, ані палітыкам, а цягам сваёй кар’еры добра выконваў загады.

«У нашым МЗС, відаць ня лічаць беларускі напрамак важным і рызыкоўным, ня лічаць Беларусь прыярытэтным вэктарам у зьнешняй палітыцы, таму і паставілі амбасадарам вайсковага чалавека. Для самога Ежэля гэта як ганаровая ссылка. Ён чалавек немалады, няхай дабірае рэшту стажу і цешыць сваё самалюбства».

З пасады міністра абароны Ежэля зьнялі пасьля скандалаў з падзелам земляў вайсковага прызначэньня пад Кіевам і арганізацыяй харчаваньня вайскоўцаў камэрцыйнай фірмай бяз тэндэру.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG