Лінкі ўнівэрсальнага доступу

29 cакавіка — працяг суду над Сяргеем Каваленкам


Сяргей Каваленка
Сяргей Каваленка

А 9 раніцы ў Першамайскім раённым судзе Віцебску зноў будуць судзіць актывіста Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ Сяргея Каваленку. Гэта працяг працэсу, распачатага 26 сакавіка — на наступны дзень пасьля затрыманьня апазыцыянэра, якога міліцыянты вінавацяць у дробным хуліганстве.

Каваленку судзіць Натальля Карабліна. Яна мусіла зрабіць перапынак у працэсе, бо падсудны заявіў хадайніцтва пра дапамогу адваката і перакладчыка.

Увечары 25 сакавіка актывіста затрымалі абвінавацілі ў пераходзе дарогі ў неналежным месцы й аштрафавалі. Аднак пасьля гэтага павезьлі на мэдычнае асьведчаньне — праверыць на наяўнасьць алькаголю ў крыві. Праходзіць асьведчаньне актывіст адмовіўся.

Тады Сяргея Каваленку абвінавацілі ў дробным хуліганстве. На яго склалі пратакол за брыдкаслоўе ды за тое, што ён «размахваў рукамі». Ноч з 25-га на 26 сакавіка Каваленка правёў у ізалятары часовага ўтрыманьня. Назаўтра, пасьля абвяшчэньня перапынку ў судзе, актывіста адпусьцілі з-пад варты.

Паводле жонкі апазыцыянэра Алены Каваленка, некалькі дзён перад затрыманьнем каля іхнага дому дзяжурылі незнаёмыя машыны.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG