Паўночная Карэя ў аднабаковым парадку адмовілася ад усіх пагадненьняў пра ненапад на Паўднёвую Карэю. Пхэньян патлумачыў, што такім чынам рэагуе на ўзмацьненьне Радай Бясьпекі ААН санкцыяў супраць КНДР. Гэтыя санкцыі былі ўведзеныя ў адказ на ядзерныя выпрабаваньні, якія правяла КНДР.
Паўночная Карэя таксама зачыняе мяжу з Паўднёвай Карэяй і адключае адзіную лінію экстранай тэлефоннай сувязі паміж краінамі. Заява Пхэньянау зьявілася праз некалькі гадзінаў, пасьля таго як новы пакет санкцыяў быў ухвалены ў ААН.
Відэа Белсат