Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лідзкія міліцыянты дазьдзекваліся да крымінальнай справы


Супраць пяці лідзкіх міліцыянтаў заведзеная крымінальная справа паводле артыкулу «перавышэньне ўлады або службовых паўнамоцтваў, учыненыя асобай, якая займае адказнае становішча, альбо якія пацягнулі цяжкія наступствы, а таксама наўмыснае зьдзяйсьненьне службовай асобай дзеяньняў, якія відавочна выходзяць за межы правоў і паўнамоцтваў, дадзеных ёй па службе, спалучанае з гвалтам, пакутай ці абразай пацярпелага альбо ужываньнем зброі або спэцыяльных сродкаў.

У справе праходзяць:

  • Прапаршчык Віталь Александровіч
  • Прапаршчык Аляксей Скапец
  • Прапаршчык Аляксей Багдзевіч
  • Старшы сяржант Аляксей Строк
  • Сяржант Андрэй Талайка

Гаворка ідзе аб незаконных дзеяньнях супрацоўнікаў міліцыі ў дачыненьні да жыхароў Ліды Івана і Багдана Шкурко.

У ноч на 18 лістапада мінулага году Іван і Багдан Шкурко адпачывалі ў дыска-бары «Праспэкт» у Лідзе на праспэкце Перамогі. Паводле вэрсіі братоў Шкурко, міліцыянты патрульна-паставой службы, якіх выклікаў адміністратар бару, пачалі іх беспрычынна зьбіваць. Багдану Шкурко пырснулі ў твар пярцовым газам, а з Іванам, які паспрабаваў дапамагчы брату, абышліся яшчэ больш жорстка — як казаў Іван Шкурко, міліцыянты адвезьлі яго на пустку, дзе памачыліся на галаву. Калі гэтая гісторыя стала вядомая грамадзкасьці, з ініцыятывы раённай міліцыі на Івана Шкурко ў Сьледчым камітэце завялі крымінальную справу паводле абвінавачаньня ў супраціве дзеяньням міліцыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG