Так камэнтуе лідзкую гісторыю, якая апошнім часам шырока абмяркоўваецца ў інтэрнэце, былы палітвязень, маёр міліцыі ў адстаўцы, які служыў у сыстэме МУС да 2004 году, Сяргей Парсюкевіч.
У нашай праграме ён, а таксама былы вязень сумленьня, доктар мэдыцыны Юры Бандажэўскі на падставе ўласнага досьведу падзеляцца парадамі, якім чынам чалавек можа пераадолець сытуацыю, калі над ім самаўпраўна ўчынілі акт прыніжэньня.
Цяпер жа пра «братоў цыганскай нацыянальнасьці». Так лідзкія міліцыянты ў адным з сваіх пратаколаў наўскідку, хутчэй за ўсё за смуглаваты колер скуры, назвалі этнічных украінцаў Івана і Багдана Шкурко. Сутнасьць гісторыі, аднак, не ў ксэнафобіі. А ў тым, што ўсё часьцей сілавікі-праваахоўнікі пры затрыманьні чалавека дэманструюць сваю сілу ня толькі з дапамогай усялякіх розных спэцсродкаў — дубінак, кайданкоў ды прыёмаў, якія ўваходзяць у кампэтэнцыю міліцыянтаў, але і рознымі нечаканымі гэтак мовіць спэцыфічным спосабамі, суправаджаючы свае дзеяньні нязьвязнай матнай лаянкай. Пасьля затрыманьня братоў Івана і Багдана мэдэкспэрты засьведчылі на целе маладых людзей сама меней 30 і 22 адпаведна сьляды ад траўмаў рознай ступені цяжкасьці. Сьляды ад маральнай траўмы, якую ў выніку атрымала ўся сям’я, аказаліся нашмат глыбейшымі.
Сям’я Шкурко жыве на ўскрайку Ліды ў «Новым Паўднёвым» або ваенным гарадку, збудаваным на грошы Нямеччыны ў сярэдзіне 1990-х для выведзеных з былой ГДР вайскоўцаў. Трохпакаёвую кватэру атрымаў бацька сямейства, былы вайсковец, а цяпер пэнсіянэр Міністэрства абароны. Тут у гарадку вырасьлі, пайшлі ў школу трое сыноў Анатоля і Ларысы. Сёньня старэйшаму Івану, які працуе ў Лідзе ў прыватнай фірме, — 27 гадоў. Сярэдні Раман і малодшы Багдан — студэнты.
Жанчына ўзгадвае мінулагоднія лістападаўскія падзеі, позьні вечар, калі яна даведалася пра затрыманьне Івана і Багдана і прымчалася ў РАУС. У калідоры яна ўбачыла, як вялі яе моцна зьбітага старэйшага сына Івана. Яго крык і дагэтуль стаіць у яе ў вушах.
«Сын мне крыкнуў: мама, яны зь мяне зьдзекаваліся, яны мачыліся мне на галаву і пырскалі газавым пярцовым балёнам мне ў зад. На той момант падышоў адзін сьледчы і загадаў прадстаўнікам патрульна-паставой службы міліцыі (ППСМ) спыніцца. Ён папрасіў расказаць Івана падрабязьней. Потым вынесьлі куртку сына. Нават сьледчым было прыкра дакранацца да яе. Ад яе ішоў едкі пах мачы. Яна ўся была ў плямах. На гэтыя плямы яшчэ наліпла зямля — з таго месца, куды яго кінулі і дзе зь яго зьдзекаваліся…»
Да словаў маці Іван дадае: «Калі мяне кінулі ў кайданках на зямлю на нейкім пустыры, я быў у паўнепрытомным стане. Зьбітая сьпіна, ногі, ня рухаецца паўцела, ты спрабуеш парухаць плячыма, паскардзіцца: што адбываецца? А яны мочацца на галаву, ухмыляюцца, пагражаюць расправай…»
На выклік сьледчага за зьбітымі братамі прыехала «хуткая». Маладыя людзі былі агледжаныя мэдэкспэртамі, у іх былі засьведчаныя траўмы. Аднак урэшце, у сувязі з далейшымі скаргамі ды заявамі Ларысы, са службы ўласнай бясьпекі міліцыі паступіў адказ: пры затрыманьні братоў Шкурко і выкарыстаньні спэцсродкаў супрацоўнікі дзейнічалі ў межах закону аб міліцыі: «У ходзе праверкі пацьвердзіць або абвергнуць довады аб перавышэньні супрацоўнікамі сваіх паўнамоцтваў…не ўявілася магчымым». Заяву Ларысы Шкурко, каб супраць асобных прадстаўнікоў ППСМ распачалі крымінальную справу, адхілілі. Больш за тое, на малодшага брата, Багдана, у міліцыі завялі адміністрацыйную справу, а на старэйшага Івана — крымінальную.
Як кажа жанчына, сёньня міліцыянты занялі «кругавую абарону».
Ларыса дзеліцца ўражаньнямі пра сваю апошнюю сустрэчу з высокім міліцэйскім кіраўніцтвам. Разам з Іванам ёй удалося трапіць на прыём да начальніка Гарадзенскага абласнога УУС генэрал-маёра Ўладзімера Сычэўскага. Начальнік усяляк бараніў сваіх падначаленых, адзначае жанчына.
Шкурко: «Падчас сустрэчы я не магла не спытацца, ці законна паступалі супрацоўнікі ППСМ, калі вывезьлі майго сына на пустку, пачалі зьбіваць яго, таксама мачыцца яму на галаву, суправаджаючы гэта матам? Ён адказаў: супрацоўнікі рабілі ўсё ў адпаведнасьці з законам, бо Іван не падпарадкаваўся іх патрабаваньням.
Я спыталася, ці ёсьць дзеці ў генэрал-маёра і што б ён рабіў, калі б зь імі нешта падобнае здарылася. Адказ быў такі: змагаўся б гэтак жа, як і вы, аднак усё было зроблена ў адпаведнасьці з законам.
Пасьля такога адказу мне стала зразумела, чаму міліцыянты адчуваюць сябе абсалютна беспакарана на тэрыторыі нашага гораду. У сыстэме МУС усё ўзаконена, міліцыя можа выкарыстоўваць абсалютна ўсе мэтады для барацьбы з насельніцтвам».
«Калісьці, — узгадвае жанчына, якая доўгі час працавала на самым старым прадпрыемстве гораду — „Лідзкім піве“ намесьнікам дырэктара па кадрах, выхаваўчай і ідэалягічнай рабоце, — я ўвесь час пераконвала свой працоўны калектыў, што ў Беларусі моцнае сілавое поле, што законы ў нас правільна працуюць, запрашала выступаць на прадпрыемства супрацоўнікаў РАУС, яго кіраўнікоў. Але гэта былі іншыя кіраўнікі, яны цяпер на пэнсіі. Раней не было такога, у тым ліку каб хапалі людзей проста на вуліцы, а цяпер, здаецца, і гэта норма».
У размове з карэспандэнтам «Свабоды» начальнік аддзелу Сьледчага камітэту па Лідзкім раёне Аляксандар Урбановіч адмовіўся камэнтаваць справу і ход сьледзтва.
Пачуўшы пра гісторыю сям’і Шкурко, маці былога палітвязьня Фёдара Мірзаянава, кандыдат псыхалягічных навук Людміла Мірзаянава назвала паводзіны лідзкіх міліцыянтаў паталягічнымі. У прыватнасьці, «публічны акт спаражненьня — гэта ў жывёльным сьвеце дэманстрацыя поўнай перавагі адной асобіны над іншай. Згаданыя так званыя ахоўнікі закону выйшлі за рамкі этыкі, інструкцыі і крымінальнага заканадаўства. Страцілі пачуцьцё меры, разуменьня сытуацыі, сваёй ролі. У сваю чаргу, талерантнасьць беларусаў прыводзіць да таго, што кожны раз іх правы парушаюцца ўсё ў большай ступені і ўсё больш брудным чынам. Адчувальнасьць людзей да зьнявагі, абразаў і парушэньняў уласных правоў з боку праваахоўных органаў моцна зьніжаная.
Усьміхнёмся, аднак… Добра, што праваахоўнікі не прадэманстравалі ў знак застрашваньня і сілы ўласных палавых органаў, не гвалтавалі хлопцаў, як гэта робяць зьвяры ды мацёрыя крымінальнікі, „падзякуем“ ім за гэта».
Пра іншы момант дэманстрацыі сілы ў паводзінах чалавека — матную лаянку чытаем у артыкуле «Расейскі апакаліпсіс. Досьвед мастацкай эсхаталёгіі» Віктара Ерафеева. Пісьменьнік адзначае, што мат належыць да сфэры расейскай сэкс-культуры або, на мове зоны, «рытуалу апусканьня». Пераважнай жа большасьцю грамадзтва матныя пасылы не ўспрымаюцца як праява дзікасьці.
«У расейскіх уладных структурах мат квітнее, — піша Ерафееў. — Пуцін ужывае мат. Таксама як у Сталіна, Хрушчова, Брэжнева ці Ельцына, для яго гэта аўтарытарная мова, мова ўлады… На пасяджэньні ў Крамлі, адпрэчваючы довады Зюганава, ён неяк заявіў, што нам „на х… не патрэбна ваенная база на Кубе!“… Пры прэзыдэнце Зюганаў не адважыцца вылаяцца матам, а значыць, ён слабейшы за прэзыдэнта. Мат — знак герархіі, прычым аналягічная функцыя лаянкі існуе ня толькі ў Расеі».
Згодна зь Ерафеевым, мат у расейскай культуры зьяўляецца таксама старажытным інструмэнтам разьвянчаньня чалавека, па сутнасьці, прысудам. Шмат тысяч рускіх людзей адправіліся на той сьвет пад маты і праклёны расстрэльнай каманды, шмат былі згвалтаваныя, шмат зьбітыя да паўсьмерці.
Паводле псыхааналітыкаў, сіла, якая дыктуе чалавеку, што рабіць, як рабіць і калі рабіць, схаваная ў яго падсьвядомасьці (або, выкарыстоўваючы больш сучасную тэрміналёгію, у «псыхічным несьвядомым»). Гэта тое, што, з аднаго боку, утварылася да зьяўленьня на сьвет яго і ягонага «я» (калектыўная падсьвядомасьць — тыя ж расстрэльныя каманды), а таксама тое, што трапляе ў ягоную падкорку аўтаматычна ў якасьці сыгналаў з бацькоўскай сям’і, далей — равесьнікаў, сяброў з штодзённага асяродку. Для ўсё большай часткі насельніцтва такімі сыгналамі для далейшай імітацыі становяцца п’янства, садызм, агрэсія, брудная лаянка…
Так лічыць колішні вязень сумленьня, доктар мэдыцыны Юры Бандажэўскі. У сваёй кнізе пра выжываньне ў турме ён узгадвае нялюдзкую жорсткасьць некаторых турэмнікаў, тое як яны зьдзекаваліся з арыштантаў ды прыніжалі іх.
«У родзе ў кожнага чалавека — героі ды каты, — піша Бандажэўскі. — У часы, калі радавод перадаваўся нашчадкам з пакаленьня ў пакаленьне, лепшыя прадстаўнікі роду заўсёды былі ўзорам для сямейнага выхаваньня. У далейшым гэта можа стаць сапраўднай сыстэмай самаабароны чалавека ад многага злога, што сядзіць глыбока ў ім. На жаль, большасьць нічога ня ведае пра свой радавод».
У сваёй кніжцы прафэсар Бандажэўскі прыводзіць шэраг псыхатэхнік, адна зь якіх так і называецца — «Сіла нашага роду». Яны дазваляюць чалавеку, які трапіў у экстрэмальныя ўмовы, перажыў цяжар маральных прыніжэньняў ды зьдзекаў, узьняць уласны баявы дух ды ўзяць верх над сытуацыяй. Вось адна з такіх тэхнік:
«Узгадайце момант, калі вы выйшлі пераможцам з самай складанай сытуацыі ў вашым жыцьці, дасягнулі ўражальнага посьпеху і адчулі небывалы ўздым сіл, усёмагутнасьць. Уявіце сабе ва ўсіх падрабязнасьцях час, месца, іншыя характэрныя дэталі гэтай падзеі. Якія эмоцыі вы адчувалі ў той момант? Як вы адчувалі сваё цела? Што вы думалі пра сябе і навакольны сьвет? Адзначце зьмены ў вашым дыханьні, цягліцах. Расслабцеся. А зараз зноў выклічце ў сабе гэты стан і максымальна ўзмацніце яго. Сьцісьніце кулак — пастаўце так званы «якар». Цяпер кожны раз, калі вам спатрэбіцца адчуць стан пераможцы, — сьцісьніце кулак. І так да зьяўленьня аўтаматычнай рэакцыі ад аднаго толькі позірку на кулак».
Сіла чалавека, якога зрабілі слабым і прыніжаным у выніку гульні бяз правілаў, — у тым, каб не зламацца, выстаяць і выжыць, адзначае прафэсар.
У Віцебску ў кватэры адстаўнога маёра Сяргея Парсюкевіча ў шафе вісіць у міліцэйская форма. Яна нагадвае яму пра службу ў шэрагах МУС у якасьці экспэрта-крыміналіста, якую ён лічыў і надалей лічыць важнай і грамадзка неабходнай. Зь іншага боку, апошнім часам форма яго неяк бянтэжыць. Бо цяпер яе носяць тыя, — ва ўсялякім разе, цалкам падобныя да тых, — з кім ён яшчэ 10 гадоў таму змагаўся.
Былы палітвязень і міліцыянт спрабуе на нашу просьбу даць прафэсійную ацэнку цяперашняй сытуацыі.
Парсюкевіч: «Самае непрыемнае, калі сутыкаесься з гісторыямі кшталту лідзкай, а іх апошнім часам хапае, — гэта ўсьведамленьне таго, што я падчас маёй службы лавіў такіх адмарозкаў, а потым накіроўваў іх на зону, — а сёньня ў мяне адчуваньне, што былыя бандыты проста апранулі міліцэйскую форму. Так, у міліцыі і раней учынялі гвалт, былі нават выпадкі, калі забівалі чалавека. Аднак каб такія вычварэнскія зьдзекі, каб адвезьці чалавека на пустку, зьбіваць, мачыцца яму на галаву, — такога не было… Гэта ўжо нейкае бандфармаваньне, а не супрацоўнікі міліцыі… Калі, прабачце, міліцыя мочыцца на затрыманага, штосьці кудысьці яму засоўвае, яна робіць тое, што раней рабілі бандыты ў зоне. Адзін са спосабаў „апусьціць“ вязьня — гэта абліць яго мачой. Прычым рабілі такое рэальныя „браткі“. Раней яны хадзілі недзе па рынку, вымагалі ў людзей грошы, зьдзекаваліся зь іх, ладзілі нейкі свой крымінальны бізнэс. Цяпер копію гэтых „браткоў“, і вонкава, і паводле манераў, і паводле інтэлекту, я бачу ў міліцэйскіх шэрагах».
Сяргей кажа, што гэтыя людзі адчуваюць сябе сёньня законнымі гаспадарамі на вуліцах яго роднага Віцебску, а таксама на вуліцах іншых беларускіх гарадоў.
«Стаяць… Ногі шырэй, чым на шырыню плячэй, рукі ў бокі, у натуры — гаспадары жыцьця. Плююцца, мат. Яны ў цывільным, але відавочна, што гэта міліцыянты. Хоць раней гэта быў імідж бандытаў… У іх нават паводзіны неадэкватныя. Рэальная пагроза для грамадзтва».
Паводле Сяргея Парсюкевіча, ён бачыць нямала паралеляў паміж затрыманьнем братоў Шкурко і тым выпадкам, калі міліцыянты затрымлівалі яго самога. Гэта здарылася ў 2008 годзе, праз 4 гады пасьля таго, як ён сышоў у адстаўку паводле стану здароўя.
Парсюкевіч: «Тое, што міліцыянты нават ня надта клапоцяцца пра тое, што пасьля іх зьбіцьця застаюцца сьляды, сьведчыць пра іх поўную ўпэўненасьць у беспакаранасьці. Так было ў Лідзе. Так было і ў маім выпадку. Я цэлы тыдзень пасьля зьбіцьця хадзіў сіні, зялёны, жоўты. І ніхто, як кажуць, ня па́рыўся над тым, што такія сьляды відавочныя…»
Карэспандэнт: «Як паводзіць сябе ў сытуацыі, калі цябе валяць і пачынаюць біць, тым больш калі твае крыкі няма каму пачуць? Супраціўляцца? Даверыцца лёсу? Як?»
Парсюкевіч: «Я лічу, што аптымальны варыянт у гэтай сытуацыі, калі такі працэс над табой адбываецца, — імкнуцца да таго, каб розных фізычных пашкоджаньняў было мінімальна. Па магчымасьці. То бок — не аказваць фізычнага супраціву. Гэта ня мае сэнсу. Гэта шакалы. Яны налятаюць натоўпам. Плюс таму, што дзяржава ў нас на баку садыстаў у пагонах. Цябе ня проста пакалечаць, але, як у маёй сытуацыі, яшчэ пасадзяць і ў турму.
Як у мяне было: пачаў супрацоўнік міліцыі зьбіваць. Я з дапамогай тых навыкаў прафэсійных, якія меў, зьнерухоміў, каб ён спыніў рухі рукамі, і спыніў тое біцьцё. У выніку наляцелі з усіх бакоў, зьбілі ды яшчэ крымінальную справу распачалі, за краты пасадзілі.
Раю: трэба гэта перацярпець дзеля таго, каб максымальна захаваць сваё здароўе. Інакш вас проста заб’юць. Перацярпець, але не дараваць. Рабіць усё, каб выстаяць, зрабіць сваю гісторыю галоснай. Зразумела, вельмі цяжка разьлічваць на тое, што людзі ў пагонах будуць пакараныя. Сілавым структурам дадзены карт-блянш… Тыя ж міліцыянты, якія служаць тэрміновую службу, патрулююць гарады па вечарах, яны могуць ня проста зьбіваць людзей, але забіраць у іх грошы, гадзіньнікі… Але тое, як паводзіць сябе сям’я Шкурко, — гэта хоць і цяжка, але правільна».

«Міліцыянты занялі «кругавую абарону»

А яны мочацца на галаву, ухмыляюцца, пагражаюць расправай…

«„Падзякуем“, што не згвалтавалі»

«Сіла прыніжанага ў тым, каб выстаяць»

«Сёньня форму апранулі тыя, зь кім я калісьці змагаўся як міліцыянт»
У Віцебску ў кватэры адстаўнога маёра Сяргея Парсюкевіча ў шафе вісіць у міліцэйская форма. Яна нагадвае яму пра службу ў шэрагах МУС у якасьці экспэрта-крыміналіста, якую ён лічыў і надалей лічыць важнай і грамадзка неабходнай. Зь іншага боку, апошнім часам форма яго неяк бянтэжыць. Бо цяпер яе носяць тыя, — ва ўсялякім разе, цалкам падобныя да тых, — з кім ён яшчэ 10 гадоў таму змагаўся.
Былы палітвязень і міліцыянт спрабуе на нашу просьбу даць прафэсійную ацэнку цяперашняй сытуацыі.
Парсюкевіч: «Самае непрыемнае, калі сутыкаесься з гісторыямі кшталту лідзкай, а іх апошнім часам хапае, — гэта ўсьведамленьне таго, што я падчас маёй службы лавіў такіх адмарозкаў, а потым накіроўваў іх на зону, — а сёньня ў мяне адчуваньне, што былыя бандыты проста апранулі міліцэйскую форму. Так, у міліцыі і раней учынялі гвалт, былі нават выпадкі, калі забівалі чалавека. Аднак каб такія вычварэнскія зьдзекі, каб адвезьці чалавека на пустку, зьбіваць, мачыцца яму на галаву, — такога не было… Гэта ўжо нейкае бандфармаваньне, а не супрацоўнікі міліцыі… Калі, прабачце, міліцыя мочыцца на затрыманага, штосьці кудысьці яму засоўвае, яна робіць тое, што раней рабілі бандыты ў зоне. Адзін са спосабаў „апусьціць“ вязьня — гэта абліць яго мачой. Прычым рабілі такое рэальныя „браткі“. Раней яны хадзілі недзе па рынку, вымагалі ў людзей грошы, зьдзекаваліся зь іх, ладзілі нейкі свой крымінальны бізнэс. Цяпер копію гэтых „браткоў“, і вонкава, і паводле манераў, і паводле інтэлекту, я бачу ў міліцэйскіх шэрагах».
Гэта ўжо нейкае бандфармаваньне, а не супрацоўнікі міліцыі
Сяргей кажа, што гэтыя людзі адчуваюць сябе сёньня законнымі гаспадарамі на вуліцах яго роднага Віцебску, а таксама на вуліцах іншых беларускіх гарадоў.
«Стаяць… Ногі шырэй, чым на шырыню плячэй, рукі ў бокі, у натуры — гаспадары жыцьця. Плююцца, мат. Яны ў цывільным, але відавочна, што гэта міліцыянты. Хоць раней гэта быў імідж бандытаў… У іх нават паводзіны неадэкватныя. Рэальная пагроза для грамадзтва».
Паводле Сяргея Парсюкевіча, ён бачыць нямала паралеляў паміж затрыманьнем братоў Шкурко і тым выпадкам, калі міліцыянты затрымлівалі яго самога. Гэта здарылася ў 2008 годзе, праз 4 гады пасьля таго, як ён сышоў у адстаўку паводле стану здароўя.
Парсюкевіч: «Тое, што міліцыянты нават ня надта клапоцяцца пра тое, што пасьля іх зьбіцьця застаюцца сьляды, сьведчыць пра іх поўную ўпэўненасьць у беспакаранасьці. Так было ў Лідзе. Так было і ў маім выпадку. Я цэлы тыдзень пасьля зьбіцьця хадзіў сіні, зялёны, жоўты. І ніхто, як кажуць, ня па́рыўся над тым, што такія сьляды відавочныя…»
«Як паводзіць сябе, калі вас зьбівае міліцыя»