На мінулым тыдні чатыры амэрыканскія дасьледнікі, зьвязаныя з Джэймстаўнскім фондам — Глен Говард, Улад Сокар, Януш Бугайскі, Грыгоры Ёфэ — правялі шэраг сустрэчаў з афіцыйнымі асобамі Беларусі, уключна з Аляксандрам Лукашэнкам.
Гэтая трохдзённая паездка заходніх аналітыкаў у Менск выклікала неадназначную рэакцыю як у Беларусі, так і на Захадзе. Крытычна выказаўся пра яе дасьледчык Беларусі з Канады, Дэйвід Марплз.
Джэймстаўнскі фонд выдаў адмысловую заяву ў сувязі з побытам сваіх дасьледнікаў у Менску, зь якой прапануем вам фрагмэнт:
«Зьяўляючыся адным зь вядучых на Захадзе дасьледчых і аналітычных цэнтраў па Ўсходняй Эўропе і Эўразіі, Джэймстаўнскі фонд часта арганізуе візыты дзеля высьвятленьня становішча ў краінах, якімі цікавіцца. Нашы аналітыкі рэгулярна пішуць пра Беларусь у асноўным выданьні Джэймстаўнскага фонду, „Eurasia Daily Monitor“, які распаўсюджваецца сярод палітыкаў і аналітыкаў ва ўсім сьвеце. Падчас нашага наведваньня Менску мы сустрэліся з прэзыдэнтам Аляксандрам Лукашэнкам, міністрам замежных справаў Уладзімерам Макеем і іншымі высокапастаўленыя афіцыйнымі асобамі. Наша група прадставіла аналітычны зборнік па Беларусі, складзены аналітыкамі Джэймстаўнскага фонду.
У ходзе візыту аналітыкі Джэймстаўнскага фонду сустрэліся таксама з дыпляматамі з краінаў Эўрапейскага Зьвязу і НАТО, якія знаходзяцца ў Менску, а таксама з прадстаўнікамі польскай меншасьці ў Лідзе.
Дэлегацыя Джэймстаўнскага фонду атрымала ўсёабдымную інфармацыю ад беларускага Міністэрства замежных справаў, Міністэрства абароны і кіраўніцтва Беларускай чыгункі пра ролю Беларусі ў Паўночнай сетцы паставак (Northern Distribution Network), якая забясьпечвае пастаўкамі амэрыканскія і натаўскія войскі ў Аўганістане. Маршрут праходзіць з літоўскага порта Клайпеда празь Беларусь і далей у Аўганістан. У мінулым годзе аб’ём тавараў і матэрыялаў, якія праходзяць транзытам празь Беларусь у рамках Паўночнай сеткі паставак, падвоіўся. Беларусь будзе адыгрываць яшчэ большую ролю ў зваротным транзыце, калі сілы ЗША і НАТО будуць выходзіць з Аўганістану ў 2014 годзе. Варта адзначыць, што Беларусь пайшла на такое супрацоўніцтва з ЗША і НАТО, будучы пад заходнімі санкцыямі».
Мы зьвярнуліся да прэзыдэнта Джэймстаўнскага фонду Глена Говарда з просьбай даць дадатковую інфармацыю пра менскі візыт. Ягоны камэнтар мае зьявіцца на сайце Свабоды.
Прэсавы сакратар Міністэрства замежных спраў Беларусі Андрэй Савіных так пракамэнтаваў карэспандэнту Свабоды гэтае супрацоўніцтва Беларусі з НАТО:
«Так, сапраўды, мы падключыліся да ўзаемадзеяньня з НАТО. Частка грузаў тэхнічнага прызначэньня, якая перавозіцца так званым паўночным маршрутам, праходзіць праз Рэспубліку Беларусь. Гэта лішні раз паказвае, што наша краіна гатовая да канструктыўнага ўзаемадзеяньня з суседзямі, калі ў гэты працэс не прыўносяцца розныя мэханізмы палітычнага ціску і дваістых стандартаў. У гэтым выпадку мы лёгка знаходзім канструктыўнае рашэньне».
Прадстаўнік міністэрства абароны Беларусі палкоўнік Уладзімер Макараў сказаў карэспандэнту Свабоды, што вайсковае ведамства не займаецца транзытам грузаў і камэнтаваць нічога не будзе.