Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ізраіль і ХАМАС аб’явілі пра замірэньне


Клубы дыму пасьля выбухаў у Газе, 21 лістапада 2012
Клубы дыму пасьля выбухаў у Газе, 21 лістапада 2012
Увечары зьявіліся паведамленьні аб тым, што Ізраіль і групоўка ХАМАС пасьля тыдня інтэнсіўных абстрэлаў дамовіліся аб спыненьні агню.

У прыватнасьці, аб дасягнутых пагадненьнях, якія мелі набыць моц у сераду а 22-й гадзіне паводле менскага часу, заявіў міністар замежных справаў Эгіпту Мухамад Камэль Амр.

Сытуацыя на Блізкім Усходзе абмяркоўвалася ў сераду ў Каіры на перамовах дзяржсакратаркі ЗША Гілары Клінтан з прэзыдэнтам Эгіпту Мухамадам Мурсі. Раней Клінтан размаўляла пра пэрспэктывы ўрэгуляваньня ў рэгіёне з кіраўніком Палестынскай аўтаноміі Махмудам Абасам. Асобную сустрэчу з Абасам правёў генэральны сакратар ААН Пан Гі Мун.

У Тэль-Авіве ў сераду, побач з будынкам армейскай управы, быў падарваны аўтобус, што ўлады краіны расцанілі як тэракт. Пацярпелі каля 30 людзей, трое параненых былі дастаўленыя ў лякарні ў цяжкім стане. Рух ХАМАС, ваеўнікі якога працягвалі ў сераду абстрэльваць Ізраіль ракетамі, заявіў, што падтрымлівае дзеяньні арганізатараў тэракту. Удары па пазыцыях ваеўнікоў у сэктары Газы наносілі сёньня й Вайскова-паветраныя сілы Арміі абароны Ізраілю.

У выніку пачатых мінулым тыднем ўзмоцненых абстрэлаў Ізраілем аб’ектаў ХАМАСу у сэктары Газы загінулі ўжо звыш 140 палестынцаў. У Ізраілі ахвярамі ракетных удараў з боку ваеўнікоў сталі 5 чалавек, у тым ліку 1 вайсковец.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG