Сёньня дзяржсакратар ЗША Гілары Клінтан на сустрэчы ў Ерусаліме абмеркавала з кіраўніцтвам Ізраілю шляхі дасягненьня замірэньня ў паласе Газы. У часе перамоваў Клінтан і прэм’ер-міністра Ізраілю Бэньяміна Нэтаньягу ізраільскі бок праінфармаваў дзяржсакратара аб цяперашняй сытуацыі ў паласе Газы і пагрозах, якія ўяўляе для Ізраілю ракетны абстрэл з боку палестынскіх баевікоў.
Клінтан мае намер сёньня наведаць Заходні бераг Ярдану і Каір.
Ненаўпроставыя перамовы аб замірэньні паміж Ізраілем і групоўкай ХАМАС пры пасярэдніцтве Эгіпту працягваюцца. Учора ўвечары прадстаўнік ураду Ізраілю Марк Рэгеў заявіў пра заўчаснасьць зробленых раней у аўторак сьцьвярджэньняў палестынцаў аб дасягненьні пагадненьня аб спыненьні агню. Ён падкрэсьліў, што ваенная апэрацыя ў паласе Газы будзе працягвацца адначасна з дыпляматычнымі намаганьнямі.
Удары ізраільскіх вайскова-паветраных сілаў па паласе Газы і абстрэлы тэрыторыі Ізраілю працягваюцца. Колькасьць загіблых палестынцаў за тыдзень канфлікту перавысіла 130, у Ізраілі загінулі 5 чалавек, у тым ліку і адзін вайсковец.