Прадстаўнік ХАМАСу Айман Таха растлумачыў, што замірэньне набудзе моц апоўначы паводле мясцовага часу. Прэзыдэнт Эгіпту Мухамэд Мурсі выказаў упэўненасьць у тым, што намаганьні, накіраваныя на спыненьне агню, прывядуць да пазытыўных вынікаў яшчэ да заканчэньня сёньняшняга дня.
Выступаючы ў Ерусаліме, прэм’ер-міністар Ізраілю Бэньямін Нэтаньягу запэўніў, што ягоная краіна гатовая быць «добразычлівым партнэрам» дзеля пераадоленьня крызісу вакол Газы. Але прэм’ер дадаў, што Ізраіль зробіць неабходныя захады, калі ня ўдасца дыпляматычнымі сродкамі спыніць ракетныя абстрэлы з Газы.
За тыдзень узброенага супрацьстаяньня былі забітыя больш за сто палестынцаў і трое ізраільцаў.