Пра гэта на прэс-канфэрэнцыі заявіў намесьнік старшыні партыі Дзьмітрый Кучук.
Паводле ягоных слоў, у канцы верасьня «зялёныя» наведалі пляцоўку будаўніцтва Астравецкай АЭС:
«Мы ўбачылі, што ў катлаване будаўніцтва ўжо вядуцца працы па бэтанаваньні. Між тым нядаўна адказныя беларускія чыноўнікі паведамілі, што працы па бэтанаваньні падмурку пачнуцца толькі ў 2013 годзе».
Занепакоенасьць «зялёных» выклікае і той факт, што да гэтага часу грамадзкасьць не атрымала праекту будаўніцтва атамнай станцыі:
Кучук: «Тым ня менш працы вядуцца, там езьдзяць бэтонавозы, стаіць апалубка, пляцоўка адгароджаная і вядзецца заліўка бэтону. У раёне станцыі няма інфармацыйных стэндаў, хто заказчык будаўнічых работ, хто падрадчык, хто выканаўца, няма тэрмінаў пачатку і заканчэньня гэтай працы».
Гэта, на яго думку, выклікае вялікія пытаньні наконт надзейнасьці і кампэтэнтнасьці будаўнічых арганізацый, якія праводзяць працы.
Кучук: «Усё тое, што адбываецца цяпер на пляцоўцы, больш падобна да самабуду. І паколькі атамная станцыя — будоўля падвышанай небясьпекі і падвышанай адказнасьці, такая тэрміновасьць працаў з апярэджваньнем графіку нас не турбаваць ня можа».
Прафэсар Георгі Лепін заявіў, што АЭС без праекту будавацца не павінна:
«Калі будаўніцтва вядзецца такімі тэмпамі і невядома кім, то ўжо на этапе будаўніцтва мы можам атрымаць сумныя наступствы».
Увогуле, на ягоную думку, у Беларусі няма спэцыялістаў, здольных пабудаваць і абслугоўваць атамную станцыю.
Паводле слоў Лепіна, каб пачынаць будаўніцтва атамнай станцыі ў Беларусі, перш за ўсё патрэбны яе праект.
«На сёньняшні дзень, наколькі мне вядома, такога праекту няма. Работы па ўзьвядзеньні аб’ектаў атамнай станцыі на Астравецкай пляцоўцы вядуцца без праекту. Больш за тое, у Беларусі няма ніводнага спэцыяліста, які здольны быў бы ня толькі ўдзельнічаць у распрацоўцы праекту, але і хоць бы яго кантраляваць».
Лепін лічыць, што ў Беларусі таксама няма ніводнага спэцыяліста па будоўлі атамнай станцыі — «нават як збудаваньня»:
«У параўнаньні з АЭС цеплавыя станцыі — гэта проста элемэнтарны будынак. Я, напрыклад, шэсьць гадоў прапрацаваў на Чарнобыльскай АЭС, я нават быў правадніком, вадзіў іншых спэцыялістаў па станцыі. І нават я не магу назваць сябе спэцыялістам па гэтай пабудове. Я не магу сказаць, што я дасканала вывучыў нават адзін — чацьвёрты — энэргаблёк за шэсьць гадоў працы там. Гэта надзвычай складанае збудаваньне. Да такога ўзроўню нашы будаўнікі не дарасьлі».
Няма ў Беларусі, на думку прафэсара, і спэцыялістаў па абслугоўваньні АЭС:
Лепін: «Няма каму нават прыняць станцыю. Быў усяго адзін чалавек такога ўзроўню — акадэмік Васіль Несьцярэнка, які ў свой час быў галоўным распрацоўшчыкам транспартабэльнай АЭС для вайскоўцаў. Але яго даўно ўжо няма з намі».
Заявы, што за пяць гадоў можна навучыць пэрсанал станцыі, прафэсар лічыць неабгрунтаванымі.
«Гэта чыстай вады падман. Каб чалавек стаў спэцыялістам, яму патрэбны ня толькі дыплём, а як мінімум гадоў дзесяць прапрацаваць на атамнай станцыі».
Між тым, адзначыў ён, 80% аварый на атамных станцыях адбываюцца з-за «чалавечага фактару», а не з-за адмовы тэхнікі.
Таму, на думку прафэсара, у Беларусі пакуль няма ўмоў для будаўніцтва АЭС.