Забойства ў Горадні супрацоўнікам спэцназу сваёй сужыцелькі і нанясеньне траўмаў 10-гадоваму хлопчыку працягвае шэраг злачынстваў, учыненых людзьмі ў пагонах.
У ведамствах, адказных за ахову правапарадку, запэўніваюць, што ўсе кандыдаты на службу праходзяць пільны адбор, у тым ліку на псыхалягічную ўстойлівасьць. Але ўдакладняюць, што, як і ў кожнай сфэры, магчымыя адзінкавыя «адхіленьні», якія з улікам статусу злачынцаў перарастаюць у гучныя справы. Як кажа былы начальнік экспэртна-крыміналістычнай службы Чыгуначнага РУУС Віцебску Сяргей Парсюкевіч, насамрэч у праваахоўнай сыстэме вялікая праблема з кадрамі, таму трапіць туды можа практычна кожны ахвотны:
«Сёньня ў структуры МУС нармальныя людзі вельмі рэдка ідуць. Гэта практычна выключэньне. Таму асабліва выбіраць там няма з каго. Відавочна, што тэсты, якія праводзяцца пры паступленьні ці прызначэньні на пасаду, ужо досыць фармальна ладзяцца. Калі б гэта было ня так, то не траплялі б у органы людзі проста абсалютна неадэкватныя. І гэта заўважна ня толькі па такіх вось абуральных выпадках. Зачастую проста паглядзіш на супрацоўніка патрульна-паставой службы на вуліцы, і ўсё зразумела робіцца. Ці тыя ж самыя хлопцы, якія на вуліцах людзей хапаюць — гэта што, адэкватныя людзі так сябе паводзяць? Не. Зразумела, што іх матэрыяльна зацікавілі, але ж усё адно сумленьне павінна заставацца, маральныя прынцыпы. Хоць, па вялікім рахунку, там людзі, абцяжараныя маральлю, асабліва і не патрэбныя».
Забойства, учыненае супрацоўнікам АМАПу, — надзвычайны, але далёка ня першы выпадак, калі ў крымінальных зводках фігуруе той, хто мусіць перадусім абараняць. Сёлета ў лютым на 4 гады калёніі ўзмоцненага рэжыму асудзілі былога начальніка Гарадзенскага абласнога ўпраўленьня Дэпартамэнту аховы Дзінаса Лінкуса. Яго прызналі вінаватым у зьбіцьці свайго падначаленага — начальніка аналягічнага падразьдзяленьня ў Шчучыне. Дагэтуль Лінкус працаваў у Менску, дзе вызначыўся той жа манерай паводзінаў. Прыкладам, запалохваў згвалтаваньнем дэмакратычную актывістку Вольгу Карач і пагражаў праваабаронцу Валеру Шчукіну.
Нягледзячы на схільнасьці да рукапрыкладзтва, экс-міліцыянт застаецца на волі, да яго ня ўжыты нават хатні арышт. Сам Лінкус тлумачыць, што адпаведныя органы проста паспагадалі ягонаму становішчу — як-ніяк, у яго трое дзяцей, адно яшчэ немаўля.
Некалькі гадоў таму падчас акцыі салідарнасьці ў Менску спэцназавец ударыў па твары жонку зьніклага тэлеапэратара Зьмітра Завадзкага. Нягледзячы на тое, што інцыдэнт зафіксавалі камэры прысутных журналістаў, супрацоўнік міліцыі ніякай адказнасьці не панёс. Сьвятлана лічыць гэта паказьнікам агульнай сытуацыі ў краіне, дзе супраць сілы законы ня дзейнічаюць:
«Я лічу так: усё, што адбываецца ў краіне, яно адбіваецца на любых структурах. Таму тое, што зараз адбываецца ва ўладзе больш высокай, аналягічным чынам пераносіцца і на ніжэйшы ўзровень — на той жа МУС, КДБ, шыльда тут ужо ня мае значэньня. Таму што, як я лічу, нармальныя людзі ня могуць у сілу свайго сумленьня і гонару служыць такой уладзе. Таму, напэўна, туды ідуць тыя, хто, мабыць, нічога іншага рабіць ня ўмее. Інакш гэта патлумачыць немагчыма».
Карэспандэнт: «Міліцыянт, які ўдарыў вас, пакараны? Што вам адказалі?»
«Не, ён ня быў пакараны ніякім чынам…»
У дзень прэзыдэнцкіх выбараў 19 сьнежня 2010 году амапаўцы зламалі нагу ўдзельніцы апазыцыйнага мітынгу Маі Абромчык. Вінаватага не знайшлі дагэтуль. Сёлета на горкі яблык зьбілі Андрэя Моўчана — таксама ніякага пакараньня для тых, хто гэта ўчыніў.
Асабісты прыклад перавышэньня службовых паўнамоцтваў дэманструюць і вышэйшыя міліцэйскія чыны. Так, былы начальнік міліцыі грамадзкай бясьпекі Менгарвыканкаму Ігар Яўсееў ня толькі асабіста кіраваў разгонам шматлікіх апазыцыйных акцыяў, але і сам караў «без суду і сьледзтва». Адзін з тых, хто атрымаў кухталя ад Яўсеева, — фотакарэспандэнт Уладзь Грыдзін. Меркаваньне пацярпелага фатографа пра маральныя якасьці міліцыянтаў, якія дазваляюць сабе такое:
«Тычыцца, вядома ж, ня ўсіх, але ў некаторых такое адчуваецца. Перадусім гэта тычыцца амапаўцаў. Многія, мабыць сапраўды жыцьцём пакрыўджаныя, дык нейкую асалоду атрымліваюць ад таго, калі зь іншых зьдзекуюцца. Што тычыцца той гісторыі зь Яўсеевым, то момант, вядома, неадэкватны. Якраз той выпадак, калі можна казаць пра перавышэньне службовых паўнамоцтваў. Магчыма, гэта быў такі спосаб выслужыцца перад вышэйшым начальствам. Ці злоба на кагосьці, якую ён зьняў менавіта такім чынам. Мне цяжка меркаваць, чым выкліканая такая агрэсія. Але, вядома, яе публічныя праявы зусім не адэкватныя. Тым больш — мой выпадак зусім не адзінкавы».
За нэўтралізацыю апазыцыі і салідарных зь ёю грамадзян Ігар Яўсееў сапраўды атрымаў падвышэньне, узначаліўшы міліцыю Віцебскай вобласьці.