Уладзімер Шанцаў балятаваўся ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Магілёўскай прамысловай акрузе № 87.
Як сьцьвярджае Ўладзімер Шанцаў, у сваім выступе ён заклікаў выбарцаў байкатаваць выбары.
«У сваім выступе я казаў пра тое, што ў краіне няма выбараў, а калі няма выбараў, то краіна жыве ў страху. Калі выбараў няма, то ігнаруецца Канстытуцыя. Калі няма выбараў, то ў эканоміцы адбываюцца вялікія правалы. Безумоўна, як сябра АГП, я ўжыў у маім выступе такія словы, што я іду на выбары, каб мець легальную магчымасьць расказаць праўду пра фальшаваньні й заклікаць выбарцаў акругі падтрымаць нашу кампанію „За чэсныя выбары без Лукашэнкі“ і не хадзіць на выбары — застацца на дачы, схадзіць на рыбалку».
Не прагучаў у эфіры дзяржаўнага радыё і перадвыбарчы выступ вылучэнца на дэпутацтва ад той жа Аб’яднанай грамадзянскай партыі Аляксея Паўлоўскага. Актывіст балятуецца па Магілёўскай Цэнтральнай выбарчай акрузе № 85. Замест выступу Паўлоўскага пракруцілі «Соловьиную песню» расейскага сьпевака Льва Лешчанкі.
27 жніўня ў эфір тэлеканалу «Беларусь-2» не прапусьцілі перадвыбарчы выступ сябра АГП з Бабруйску Мацьвея Хатары. Актывіст таксама, як і Шанцаў, заклікаў выбарцаў байкатаваць выбары.