Поўны выступ Уладзімера Шанцава
28 жніўня выступ кандыдата на дэпутата старшыні Магілёўскай абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Ўладзімера Шанцава не прапусьцілі ў эфір дзяржаўнага радыё. Замест ягонага выступу прагучаў палянэз Агінскага «Разьвітаньне з радзімай». Уладзімер Шанцаў балятуецца ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Магілёўскай прамысловай акрузе № 87. Усе ягоныя пяцёра канкурэнтаў выступілі. Глядзіце відэаварыянт выступу Шанцава.