Кандрусевіч: «Пасьля 20 гадоў адраджэньня касьцёлу гэта першы шырокамаштабны вопыт паглядзець на саміх сябе ў сьвятле праўды аб значэньні мэдый у жыцьці і місіі касьцёлу. Нікому не сакрэт, што сродкі масавай камунікацыі даюць новыя, яшчэ ня выкарыстаныя, магчымасьці, але зьяўляюцца новым выклікам для касьцёлу. Некалькі разоў паўтораная няпраўда, на жаль, у сьвядомасьці многіх людзей становіцца праўдай».
Як адзначыў біскуп Аляксандар Кашкевіч, у Кангрэсе зарэгістравалася 110 удзельнікаў. Гэта прадстаўнікі каталіцкіх СМІ, што сёньня выходзяць у Беларусі, Украіне, Польшчы, Расеі й Італіі, а таксама журналісты сьвецкіх мэдыяў. Цягам трох дзён удзельнікі абмяркуюць, як пашырыць прысутнасьць рэлігійнай і духоўнай тэматыкі на стронках СМІ, якім чынам касьцёлам і прыходам могуць быць карысныя новыя мэдыі й сацыяльныя сеткі.
У першы дзень мерапрыемства знаны польскі рэжысэр Кшыштаф Занусі прачытаў даклад «Што каталіцкае, што хрысьціянскае, а што агульначалавечае? Католік у электронных мэдыях».
Таксама Занусі паказаў урыўкі некаторых сваіх фільмаў у рамках майстар-клясы «Як сьведчыць праўду ў аўдыёвізуальных СМІ?»
Падчас адмысловай прэс-канфэрэнцыі Тадэвуш Кандрусевіч і Кшыштаф Занусі пракамэнтавалі і рэзанансную навіну пра самагубства менскай журналісткі з двума сынамі:
Занусі: «Людзі канчалі з сабой ад веку. Толькі сёньня з гэтага робіцца сэнсацыя. Такая інфармацыя — гэта тавар, які добра прадаецца. Ня варта зарабляць грошы на чужой трагедыі. Акрамя таго, што там адбылося, што яшчэ можна сказаць? Такіх сытуацый, дзе няма выхаду, бывае мала. Не паверу, што маці забівае дзяцей, бо няма выхаду. Няпраўда. І журналіст мусіць дабіцца, дзе там была праўда. Тым, хто загінуў, мы ўжо не дапаможам, але можам дапамагчы тым, хто мог бы зрабіць падобны ўчынак».
Тадэвуш Кандрусевіч лічыць, што СМІ мусяць ня толькі інфармаваць людзей пра падзеі, але і даваць «ежу духоўную»:
«Падобная гісторыя адбылася 3-4 гады таму ў Віцебску, калі дзьве студэнткі мэдунівэрсіыэту скінуліся з дому, дзе яны жылі, і пакінулі запіску: „Ніхто не вінаваты ў нашай сьмерці. Мы страцілі сэнс жыцьця“. Чаму яны страцілі сэнс жыцьця?! Калі яны будавалі сваё жыцьцё не на рэкляме, на мэдыях, якія толькі гоняцца за сэнсацыяй, якія толькі даюць інфармацыю?.. Я ўпэўнены, калі б яны будавалі сваё жыцьцё на эвангельскіх каштоўнасьцях, напэўна, маглі б пераадолець тыя цяжкасьці, зь якімі спаткаліся. Напэўна, за такімі ўчынкамі штосьці яшчэ стаіць. Але каб гэтага не было, нам трэба быць моцнымі ў веры, і тут журналісты павінны нам дапамагчы. У Кіеве некалькі дзён таму фэміністкі сьпілавалі крыж. Колькі журналістаў там было! Усе пішуць: „Сьпілавалі-сьпілавалі-сьпілавалі“. Але ніхто не пакажа пытаньня маральнага: чаму гэтак сталася?»
Першы кангрэс каталіцкіх СМІ працягнецца 25 і 26 жніўня ў будынку Вышэйшай духоўнай сэмінарыі.