Міністэрства замежных спраў Літвы яшчэ 2 жніўня даслала ноту ў МЗС Беларусі, у якой прасіла прыняць неадкладныя захады для прыпыненьня зьніжэньня ўзроўню вады ў рацэ Нёман, праінфармаваць пра прычыны і дазволіць экспэртам зь Літвы ацаніць сытуацыю на тэрыторыі Беларусі. Пра гэта паведамляе прэсавая служба МЗС Літвы.
Нота была накіраваная ў сувязі з тым, што 28 ліпеня ўзровень вады ў Нёмане ў раёне Друскенікаў ўпаў ніжэй за экалягічны мінімум, што пагражае экасыстэме ракі і навігацыі.
Паводле ацэнак літоўскіх экспэртаў, гэта зьява не была зьвязаная з натуральнымі працэсамі, а магла быць выклікана чалавечай дзейнасьцю. Яны мяркуюць, што небясьпечнае падзеньне ўзроўню вады магло адбыцца пасьля запаўненьня вадасховішча Гарадзенскай ГЭС.
З гэтай прычыны Міністэрства навакольнага асяродзьдзя Літвы, у сваю чаргу, зьвярнулася ў Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя Беларусі.