Пад зваротам падпісаліся 60 жыхароў Баранавічаў. Яны лічаць, што найперш алькагалізацыі «падвержана маладое пакаленьне, а сярод школьнікаў ужо ёсьць нямала сапраўдных алькаголікаў».
«Таму, — пішуць падпісанты звароту, — просім вас прыняць рашэньне аб забароне вытворчасьці і абмежаваньні продажу нізкаякасных пладова-ягадных вінаў, якія ў народзе называюць „чарнілам“ і „бырлам“. Бяз прыняцьця радыкальных захадаў па забароне гэтай атруты у беларускай нацыі проста ня будзе будучыні».
Раней жыхары Баранавічаў зьвярталіся з падобнымі зваротамі ў Баранавіцкі гарадзкі і раённы выканкамы. Аднак, як кажа Рыгор Грык, «разуменьня там не знайшлі, атрымаўшы толькі чарговую адпіску».
Рыгор Грык кажа, што ў яго складваецца ўражаньне, што «мясцовым чыноўнікам выгадна, што людзі сьпіваюцца».