«На звышнізкай вышыні гэта магчыма, калі паўтараць рэльеф мясцовасьці. Самалёт будзе ляцець гэтаксама, як крылатая ракета, з улікам мясцовасьці.
Калі ляцець на вышыні да 25 мэтраў, то зафіксаваць такі аб’ект вельмі складана. Патрэбнае адмысловае радыёлякацыйнае поле. Якраз зараз ствараецца радыёлякацыйная станцыя „Раса“, якая мае прыкрываць вышыню ад 0 да 25 мэтраў.
І такія выпадкі ў нас ужо былі, калі, прыкладам, зь Літвы прыляталі самалёты з кантрабандыстамі альбо проста з аматарамі вострых адчуваньняў. І сродкам супрацьпаветранай абароны не ўдавалася іх зьбіць.
А былі выпадкі, калі не ўдавалася і зафіксаваць парушэньне мяжы. Прыкладам, некалькі гадоў таму ў лесе знайшлі самалёт, які разьбіўся, разам з парэшткамі людзей. Аказалася, што яны пераляцелі зь Літвы на нашу тэрыторыю, а тут нейкім чынам ня справіліся з кіраваньнем і трапілі ў катастрофу. І да таго як іх знайшлі ў лесе, ніхто ня ведаў, што паветраная прастора была парушаная.
То бок гэта цалкам рэальная сытуацыя, асабліва ў тых мясьцінах, дзе шмат лясоў і няроўны рэльеф мясцовасьці. Гэта, дарэчы, калі рыхтуюць лётчыкаў высокага клясу, частка падрыхтоўкі — магчымасьць пераадолець зону супрацьпаветранай абароны на нізкай вышыні».
У 1987 годзе ў Маскву на лёгкім спартовым самалёце «Сэсна» зь Фінляндыі прыляцеў нямецкі лётчык-аматар Матыяс Руст. Ён заявіў, што зьбіраўся пагутарыць зь Міхаілам Гарбачовым. Палёт Руста скончыўся для яго двума гадамі ў савецкім лягеры, а для тагачаснага міністра абароны СССР і шматлікіх генэралаў — адстаўкай.
У Міністэрстве абароны Беларусі адносна відэа пра швэдзкі самалёт над Івянцом кажуць, што гэта мантаж. «Экспэрты ўжо выявілі грубую працу з элемэнтамі візуальнай фальсыфікацыі. Гэта сьведчыць пра яўна правакацыйны характар інфармацыі, якая падаецца», — паведаміў «Свабодзе» прэсавы сакратар Мінабароны Ўладзімер Макараў.
Ад Івянца да літоўскай мяжы напрасткі ня больш за 80 кілямэтраў.