У той час як праваабарончы цэнтар «Вясна» і Беларускі Хэльсынскі камітэт абвясьцілі кампанію «Праваабаронцы за свабодныя выбары», у рамках якой будуць сыстэмна сачыць за выбарчай кампаніяй на ўсіх яе этапах і рыхтаваць справаздачы, кіраўніца Цэнтру прававой трансфармацыі Алена Танкачова заявіла пра супрацьлеглую пазыцыю:
«Мы ня будзем рабіць нічога спэцыяльнага для гэтай выбарчай кампаніі, бо ня лічым яе эфэктыўнай. Мы працягнем займацца пытаньнямі свабоды сходаў і асацыяцыяў і фіксаваць парушэньні, якія, як правіла, узрастаюць у пэрыяд электаральных кампаній адносна палітычных правоў і свабодаў, а таксама працягнем працу па маніторынгу судоў у выпадку, калі якія-колечы грамадзянскія актывісты трапяць пад перасьлед з боку праваахоўных органаў».
Алена Танкачова ня хоча называць такую пазыцыю байкотам: «Палітычны водападзел паміж байкотам і ўдзелам мне падаецца сьмешным, наіўным і шкодным. Мы не байкатуем, мы робім сваю працу і не адцягваем увагі на гэты бессэнсоўны хаос».
Намесьнік старшыні ПЦ «Вясна» Валянцін Стэфановіч лічыць рознагалосьсі сярод праваабаронцаў у пытаньні маніторынгу выбараў нармальнай зьявай. А сваю пазыцыю тлумачыць пасьлядоўнасьцю, бо «Вясна» назірала за ўсімі выбарчымі кампаніямі апошняга часу, якія адбываліся ў Беларусі:
«Мы ня ўдзельнічаем у выбарах, мы назіраем за працэсам, які адбываецца ў краіне, які называецца выбарамі і будзе адбывацца незалежна ад таго, будзе ў іх хтосьці ўдзельнічаць ці не. Калі мы хочам ацаніць, што гэта такое, наколькі гэта было справядлівым, то за гэтым трэба назіраць. Мы ў любым разе будзем назіраць, незалежна ад таго, будзе байкот выбараў ці не. Тут жа яшчэ вельмі важна і тое, наколькі свабодна маглі агітаваць за байкот тыя суб’екты, якія яго абвясьцілі».
Тым часам Цэнтар прававой трансфармацыі да выбараў плянуе запусьціць адмысловы праект для мабільных тэлефонаў — праграмны дадатак праваабарончага зьместу на базе плятформы «Андроід», распавяла актывістка арганізацыі Аліна Курленка. Паводле яе словаў, такі мабільны дадатак прыдасца ў сытуацыях, падобных да той, якая здарылася 19 сьнежня 2010 году, і ня толькі. У ім будзе ўся патрэбная інфармацыя на выпадак арышту ці якой іншай праблемы:
«Мабільны дадатак будзе ў інтэрнэце, чалавек зможа спампаваць яго сабе на тэлефон. Як правіла, пакуль ты едзеш у аўтазаку і ў цябе не забралі тэлефон, ты яшчэ маеш магчымасьць паглядзець нейкую асноўную інфармацыю, тэлефоны журналістаў, напрыклад, і паведаміць: затрымалі, вязуць».