Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Калегія адвакатаў адвярнулася ад Кавалеўскай


Марына Кавалеўская
Марына Кавалеўская

Рэспубліканская калегія адвакатаў адмовілася падтрымаць абаронцу Андрэя Саньнікава Марыну Кавалеўскую, якой незаконна абмежавалі выезд зь Беларусі.

6 чэрвеня Марыне Кавалеўскай, адвакату былога кандыдата ў прэзыдэнты Андрэя Саньнікава было адмоўлена ў выезьдзе зь тэрыторыі Беларусі. У аддзеле па грамадзянстве і міграцыі Марыне паведамілі, што падставай для адмовы стала тое, што Міністэрства абароны нібыта ўключыла яе ў сьпіс невыязных за ўхіленьне ад мерапрыемстваў прызыву на вайсковую службу. У ваенкамаце гэтую інфармацыю абверглі, пацьвердзіўшы, што Кавалеўская не зьяўляецца вайсковаабавязанай i на воiнскiм улiку не стаіць .

Як распавяла сайту charter97.org Марына Кавалеўская, 7 чэрвеня яна зьвярнулася ў Менскую гарадзкую калегію адвакатаў і Рэспубліканскую калегію адвакатаў з патрабаваньнем афіцыйна адрэагаваць на парушэньне канстытуцыйнага права на свабоду перамяшчэньня і спыніць ціск на адваката — сябра калегіі адвакатаў.

«Праз 12 дзён старшыня Рэспубліканскай калегіі адвакатаў прадставіў наступны адказ: «...Вам было адмоўлена ў перасячэньні мяжы падчас вашага знаходжаньня ў адпачынку, а не падчас выкананьня прафэсійных абавязкаў. У сувязі з гэтым Вам неабходна скарыстацца прадстаўленым правам у сувязі з адмовай у перасячэньні дзяржаўнай мяжы».

«Такая пазыцыя кіраўніцтва Рэспубліканскай калегіі адвакатаў выклікае выключна шкадаваньне. Падобным адказам кіраўніцтва калегіі адвакатаў адхіляецца ад выкананьня непасрэднай першараднай функцыі — абароны правоў адвакатаў, замацаваных у статуце калегіі і гарантаваных законам», — заявіла з гэтай нагоды Марына Кавалеўская.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG