Як прынцыповага прыхільніка беларускамоўнай адукацыі ведаюць і памятаюць Віталя Гарановіча ў Глыбокім. У сярэдняй школе № 3 вучняў выхоўвалі беларусамі і патрыётамі. Віталь Рыгоравіч шчыра ганарыўся многімі сваімі выхаванцамі, кажа мясцовы краязнаўца, выдавец газэты «Вольнае Глыбокае» Ўладзімер Скрабатун:
«Уся школа была цалкам беларускамоўная. І ён сапраўды ганарыўся, што многія вучні былі, умоўна кажучы, «на барыкадах» — у Менску ў 2006-м годзе на плошчы, і «суткі» сядзелі... Ён так і казаў: «О! Гэта мае выхаванцы».
Былы вучань глыбоцкай сярэдняй школы № 3 Андрусь Храпавіцкі — заснавальнік рэгіянальнага незалежнага сайту westki.info:
«Віталь Рыгоравіч — гэта цэлая эпоха. Гэта чалавек, на якім трымалася школа, сапраўды беларуская школа, дзе быў беларускі дух. Днямі каля школы сьпілавалі вялікія таполі, якія расьлі там шмат гадоў і якія памятае не адно пакаленьне выпускнікоў. Гэта нібы сымбаль таго, што школа стала ўжо не такая, як раней... А яшчэ Віталь Рыгоравіч — ня толькі выдатны пэдагог, а яшчэ й беларускі паэт, патрыёт нашага гораду і ўсёй Беларусі. Проста не магу даць веры, што яго больш ужо няма сярод нас!»
Калі Віталь Гарановіч пакінуў дырэктарскую пасаду, школа № 3 паступова ператварылася ў звычайную расейскамоўную. Ён казаў, што сышоў з пэдагогікі паводле ўласнага жаданьня, але шмат хто ў Глыбокім мяркуе, што гэта было зроблена пад ціскам. Апошнія гады ён працаваў у раённым прафсаюзе работнікаў адукацыі, фактычна застаючыся на дзяржаўнай пасадзе. Але пры гэтым прынцыпова заставаўся сябрам «неафіцыйнага» Саюзу беларускіх пісьменьнікаў, згадвае Франц Сіўко, які доўгі час кіраваў віцебскай філіяй пісьменьніцкай арганізацыі:
«Ён быў чалавекам слова, цьвёрдых перакананьняў і такой добрай беларускасьці! Калі я працаваў у Тэхналягічным унівэрсытэце, я вельмі шмат сутыкаўся зь яго колішнімі вучнямі і чуў ад іх вельмі й вельмі прыязныя водгукі».
Паэтка Марыя Баравік з Падсьвільля згадала, што з усіх літаратараў рэгіёну толькі яны ўдвох заставаліся ў Саюзе беларускіх пісьменьнікаў:
«Ён заставаўся са мной у старым саюзе, не пайшоў туды. Я ягоныя вершы добра ведаю. Ён такі паэт-апісальнік, пра прыроду хораша пісаў, раскошныя вершы такія, добрыя вершы ў яго».
Марыя Баравік рэдагавала адну з чатырох кніжак Віталя Гарановіча, «Саракі». Яшчэ былі «Беразьвечча», «Сьвятло блакіту» і апошняя — «Нараджэньне вады».
Вершы Віталь Гарановіч пачаў пісаць яшчэ ў юнацтве, калі вучыўся ў Хоўхлаўскай сярэдняй школе, згадвае ягоная школьная сяброўка Настасься Наркевіч:
«Я таксама пісала вершы, і мы зь ім уваходзілі ў літаратурнае аб’яднаньне пры маладэчанскай газэце „Сьвятло камунізму“. І я заўсёды любіла яго вершы. Ён шчыра пісаў! Добры быў чалавек, адказны, сьціплы, надзейны — чалавек, зь якім было вельмі ўтульна і цёпла! Шкада, вельмі шкада...»
Сёлета 7 студзеня Віталю Гарановічу споўнілася 60 гадоў.У інтэрвію раённай газэце «Весьнік Глыбоччыны» ён казаў, што паэзія заўжды жыве ў ягонай душы. І як часьцінка душы паэта землякам застануцца яго вершы і песьні — «Глыбоцкі вальс», «Глыбоцкае танга», «Азёры Глыбоччыны», «Беразьвечча».