Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шулейку і Ходаса судзяць па абвінавачаньні ў лаянцы


Наста Шулейка
Наста Шулейка
Праваабаронца Наста Лойка паведаміла, што справы моладзевых актывістаў Насты Шулейкі і Юрыя Ходуса будзе разглядаць суд Леніскага раёну Менску.

«Хутчэй за ўсё, іх ужо завезьлі ў суд, бо ў ізалятары на Акрэсцьціна кажуць, што такіх людзей у іх няма», — заявіла Лойка.

11 красавіка ў Менску падчас адкрыцьця мэмарыяльнага знаку «Рака памяці», прысьвечанага ахвярам тэракту ў мэтро, супрацоўнікі міліцыі затрымалі моладзевых актывістаў.

На іх склалі пратаколы за лаянку.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG