У сакавіку праваабаронца даведаўся, што яму забаронены выезд за межы краіны. У мясцовым аддзеле грамадзянства і міграцыі яму патлумачылі, што ў дачыненьні да Гулака ёсьць грамадзянская справа, па якой ён выступае адказчыкам. Сам праваабаронца гэты факт адмаўляе.
Гулак: «У якасьці адказных асобаў фігуруюць МУС і Мін’юст. МУС — бо менавіта яны ўнесьлі мяне ў сьпіс забароненых на выезд. Паводле закону, калі высьвятляецца несапраўднасьць зьвестак, то яны павінны быць выдаленыя. А Мін’юст — бо, як вынікае з даведкі, перадаў гэтую інфармацыю, і менавіта па лініі Мін’юсту была ўведзеная забарона. Маё патрабаваньне — выключыць мяне з гэтага сьпісу і зьняць абмежаваньне ў рэалізацыі маіх канстытуцыйных правоў».
Алег Гулак упэўнены, што суд ня мае ніякіх законных падставаў, каб не прыняць да разгляду ягоную скаргу.
Галоўны рэдактар газэты «Новы час» Аляксей Кароль адказвае на пытаньне, ці будуць улады імкнуцца надаць законны характар сваім дзеяньням па абмежаваньні выезду за мяжу.
«У дадзеным выпадку іх далейшыя дзеяньні залежаць ад таго, як будзе складацца палітычная сытуацыя. Дагэтуль яны дзейнічалі ў лёгіцы таталітарнай дзяржавы, а менавіта — апускалі жалезную заслону. Наяўнасьць „невыязных“ — гэта лёгіка таталітарнай дзяржавы. Тады можна не клапаціцца наконт заканадаўчых абгрунтаваньняў.
Калі палітычнае рашэньне будзе на тое, каб не апынацца ў ізаляцыі, то будуць знойдзеныя шляхі, каб невыязныя пад нейкім соўсам зноў атрымалі дазвол на выезд. Калі ж пойдзе цалкам на разрыў з Эўропай, на жалезную заслону, тады будуць прыдумляць правілы і законы, каб не выпускаць. Па сутнасьці, гэта ўжо прагучала — КДБ будзе дазволена ствараць такія сьпісы, і гэта будзе ўведзена ў закон».