НА ДВАРЫ
Мокры сьнег, на дарогах месцамі галалёдзіца. Ноччу замаразкі, удзень ад нуля да сямі цяпла.
СЁНЬНЯ Ў БЕЛАРУСІ І СЬВЕЦЕ
У Менск на запрашэньне ўраду прыяжджае генэральны дырэктар МАГАТЭ Юкія Амана.
У сталічным гатэлі «Плянэта» адбудзецца прэс-канфэрэнцыя расейскага музыканта Барыса Грабеншчыкова.
У галерэі сучаснага мастацтва «Ў» – міжнародная дабрачынная выстава, прысьвечаная праблемам дзяцей-аўтыстаў.
ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ
1996 – Аляксандар Лукашэнка і Барыс Ельцын падпісалі ў Маскве дамову пра паглыбленьне інтэграцыі і ўтварэньне супольнасьці дзьвюх дзяржаў. Праз год была падпісаная дамова пра Саюз Беларусі і Расеі. У афіцыйным календары гэта «Дзень яднаньня народаў Беларусі і Расеі».
2007 – у Менску і Віцебску пахавалі беларускіх авіятараў, якія загінулі ў Самалі.
У гэты дзень нарадзіліся
1832 – Павал Баброўскі, беларускі гісторык і этнограф.
1885 – Сымон Рак-Міхайлоўскі, беларускі публіцыст, грамадзкі і палітычны дзяяч.
1904 – беларускі кінаапэратар Уладзімер Акуліч, вядомы па фільмах «Гадзіньнік спыніўся апоўначы», «Палеская легенда», «Рагаты бастыён».
1966 – Андрэй Кавалёў, беларускі хакеіст.
У гэты дзень памерлі
1995 – Пімен Панчанка, беларусі паэт.
2005 – Папа рымскі Ян Павал ІІ.
ЁСЬЦЬ НАГОДА
Міжнародны дзень дзіцячай кнігі. У гэты дзень у 1805 годзе нарадзіўся знакаміты дзіцячы пісьменьнік Ганс Хрысьціян Андэрсэн.
Сёньня таксама Сусьветны дзень распаўсюджаньня інфармацыі аб праблеме аўтызму – парушэньня разьвіцьця нэрвовай сыстэмы, якое праяўляецца ў дзяцінстве.
ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ
Ня бойцеся!
Ян Павал ІІ
ГОД ТАМУ Ў ЗАГАЛОЎКАХ НА САЙЦЕ СВАБОДЫ:
Гулак: сытуацыя з правамі чалавека ў Беларусі стабільна цяжкая
Уладзімера Някляева ў суботу раніцай павезьлі ў КДБ
«Стратэгічна Расея зацікаўленая ў тармажэньні беларускага нацыятварэньня»