Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларуская школа ў Вільні: У нас у прынцыпе няма праблем


Беларускія школы Літвы ніколі не прымалі і не жадаюць прымаць удзел у страйках польскіх і расейскіх школ супраць новага закону аб асьвеце.

Пра гэта парталу DELFI заявіў прадстаўнік школы зь беларускай мовай навучаньня імя Скарыны Раман Вайніцкі.

«Па-першае, у Літве ўсяго адна школа зь беларускай мовай навучаньня. Ёсьць нядзельныя школы ў Вісагінасе і Клайпедзе. І мы ніколі ў жыцьці не падтрымлівалі гэтыя мерапрыемствы (забастоўкі і мітынгі – Рэд.), таму што нашы дзеці ідэальна валодаюць і расейскай, і беларускай, і літоўскай, і ангельскай мовамі. І ў нас у прынцыпе няма праблем».

Абурэньне сп. Вайніцкага, які патэлефанаваў у рэдакцыю DELFI, выклікала тое, што ў распаўсюджаным паведамленьні страйкавых камітэтаў польскіх школ Літвы ў сувязі з будучай акцыяй пратэсту супраць новага закону аб адукацыі ў якасьці ўдзельнікаў была названая і грамадзкасьць беларускіх школ.

«Мы ніколі абсалютна не падтрымлівалі ні аднаго выступу супраць сыстэмы адукацыі. Мы не жадаем падтрымліваць ні палякаў, ні расейцаў у гэтай праблеме. Мы ня бачым праблемы», – сказаў ён.

Сп. Вайніцкі заявіў, што калі згадка пра беларускія школы з паведамленьняў страйкавых камітэтаў польскіх школ Літвы ня будзе прыбраная і не атрымаецца дамовіцца, то ня выключана, што ён і яго школа будуць зьвяртацца ў суд.

«Гэта ня выключана. Зараз прыйдзе дырэктар школы, і мы будзем вырашаць гэтае пытаньне. Ужо раней была размова пра тое, што мы ня будзем удзельнічаць у акцыях пратэсту», – паведаміў сп. Вайніцкі.

Нагадаем, што 17 сакавіка Камітэты забастоўкі польскіх школ Літвы праводзяць мітынг супраць закону аб адукацыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG