Арганізавала яе мясцовая суполка Таварыства беларускай мовы.
Зь Менску распавесьці пра аднаго зь першых ўкладальнікаў беларускай граматыкі прыехалі мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі ды мовазнаўца Вінцук Вячорка.
Праходзіла вечарына ў грамадзкім цэнтры «Кола». Яе ўдзельнікамі сталі тры дзясяткі чалавек.
Сяргей Харэўскі першым на вечарыне пачаў прамаўляць пра лёс і творчасьць Браніслава Тарашкевіча:
«Згадваючы Браніслава Тарашкевіча варта казаць ня толькі пра яго вялізарны ўнёсак у наша пісьменства, у разьвіцьцё нашай мовы, але й згадаць разам з ім тысячы лепшых сыноў нашага народа, якія сталі ахвярамі рэпрэсіяў. Лёс Тарашкевіча ёсьць найяскравейшым сьведчаньнем таму, што ніхто нам не прынясе вызваленьня апроч нас саміх. Беларуса Тарашкевіча абмянялі Саветы на беларуса ж Аляхновіча. Абодва сталі ахвярамі. Наш лёс мусім вырашаць толькі мы самі».
Граматыка Тарашкевіча — гэта варыянт мовы, які рэальна існуе і да сёньня на літоўска-беларускім памежжы, працягваў Сяргей Харэўскі: «Гэта ніякая ня выдумка аднаго апантанага філёляга. Я заўжды заклікаў быць талерантнымі да розных узораў правапісу, маўленчых нормаў — у гэтым ёсьць сіла мовы. Замінаць камусьці шанаваць правапіс Тарашкевіча, за які ён заплаціў крывёю, гэта несправядліва й не разумна. Правапіс Тарашкевіча — гэта ўнікальны наш здабытак, унікальны помнік нашай думкі навуковай і філялягічнай. Трэба пашыраць веды пра яго і зьліквідаваць такое фамільярна-зьдзеклівае — «А ў нас тут ніхто так не гаварыць».
Большая частка вечарыны была прысьвечаная граматыцы Тарашкевіча. Пра яе казаў Вінцук Вячорка. Час ад часу ён зьвяртаўся з пытаньнямі да грамады з тым, каб падкрэсьліць прынцыпы, якімі кіраваўся Тарашкевіч распрацоўваючы свой правапіс. Вінцук Вячорка адзначыў, што граматыкай Тарашкевіча добраахвотна карысталіся ўсе ахвотныя, а вось рэфармаванай саветамі ў 1933 годзе беларускай мовай карыстацца змушалі гвалтам і за адмаўленьне каралі.
«Да жалю сёньня сама беларуская мова — ёсьць праблемай палітычнай. Зь беларускай мовай змагаліся акупацыйныя рэжымы ды таталітарныя рэжымы. Што да праблемы правапісу й граматычнага ўвасабленьня беларускай мовы, то яе палітызавалі ў савецкі час бальшавікі. Рэформа 1933 году была палітычна матываванай. Якуб Колас са скрухай, публічна казаў, што палітычнае абгрунтаваньне відавочнае й дэталізацыі не вымагае. Вярнуцца да ўніфікацыі двух правапісаў мы зможам у спакойным рэжыме, без палітызацыі, апэлюючы навуковымі, культурнымі, грамадзкімі катэгорыямі толькі тады, калі беларуская мова займее поле для нармальнага шматфункцыянальнага бытаваньня ў нашай краіне й калі на мову ня будзе ціску. І яшчэ адно, мы ня можам не вяртацца да праблемы — чаму яно так ёсьць. Вось тут мы ня можам маўчаць: «Рэформа 1933 году была скіравана на выкараненьне характэрных, непаўторных асаблівасьцяў нашай мовы», кажа Вінцук Вячорка.
«Беларуская граматыка для школ» Браніслава Тарашкевіча выйшла друкам у 1918 годзе. Спачатку ў лацінцы, пазьней у кірыліцы. Яе аўтар пражыў 46 гадоў. 6 траўня 1937 году быў арыштаваны. 5 студзеня 1938 «двойкай» НКВД і Пракуратуры СССР прыгавораны да расстрэлу. Як цьвердзіць афіцыйная вэрсія — быў расстраляны. Дасьледнік Леанід Маракоў выказвае меркаваньне, што Браніслаў Тарашкевіч загінуў падчас катаваньняў, якія доўжыліся дзевяць месяцаў. Рэабілітаваны Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суду СССР 26 студзеня 1957 году.