Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новы старшыня ПАРЭ ня верыць у віну Канавалава і Кавалёва


Жан-Клёд Міньён
Жан-Клёд Міньён

Існуюць сур'ёзныя сумневы ў вінаватасьці асуджаных за тэракт у менскім мэтро – заявіў 30 студзеня ў Страсбуры новы старшыня ПАРЭ Жан-Клёд Міньён.

Існуюць «сур'ёзныя сумневы» ў вінаватасьці Дзьмітрыя Канавалава і Ўладзіслава Кавалёва, прысуджаных да вышэйшай меры пакараньня за зьдзяйсьненьне тэракту ў менскім мэтро ў красавіку 2011 года, – сказаў сёньня нядаўна абраны старшыня Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы (ПАРЭ) Жан-Клёд Міньён, – перадае агенцтва ИТАР-ТАСС. Эўрапейскі палітык накіраваў уладам Беларусі афіцыйны ліст з просьбай захаваць ім жыцьцё.

«Асамблея выступае супраць сьмяротнага пакараньня як такога пры любых абставінах, – нагадаў Міньён. – Разам з тым у выпадку з Канавалавым і Кавалёвым у мяне ёсьць сур'ёзныя сумневы ў вінаватасьці гэтых двух маладых людзей у зьдзяйсьненьні жахлівага тэракту ў менскім мэтро».

«Існуюць відавочныя прыкметы таго, што прызнаньні, на падставе якіх Канавалаў і Кавалёў былі асуджаныя, былі атрыманыя пад катаваньнямі», – лічыць вядомы францускі дэпутат. На яго думку, у справе таксама адсутнічаюць «якія-небудзь сур'ёзныя доказы». Такім чынам, працягнуў Міньён, «пакараньне гэтых маладых людзей будзе асабліва абуральным парушэньнем прынцыпаў справядлівасьці і правоў чалавека».

Вярхоўны суд Беларусі прысудзіў Зьмітра Канавалава і Ўладзіслава Кавалёва да выключнай меры пакараньня – расстрэлу. На думку кампэтэнтных органаў Беларусі менавіта яны зьдзейсьнілі тэракт у менскім мэтро, у выніку якога загінулі 15 і атрымалі раненьні больш за 300 чалавек.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG