Зьвестак пра тое, ці трапіў палітвязень на месца сьледаваньня, рэдакцыя пакуль яшчэ ня мае. Паводле існуючай практыкі, этапаваньне вязьняў нават на такую невялікую адлегласьць можа цягнуцца да тыдня. Тым часам, як вынікае з апошняга дасланага на «Свабоду» ліста Аўтуховіча, цалкам магчыма, што ў асуджанага зьявіліся дадатковыя праблемы са здароўем, зьвязаныя з спробай ускрыць вены. Такой думкі прытрымліваюцца, у прыватнасьці, і адмыслоўцы-мэдыкі.
Незадоўга да этапаваньня ў Горадню Мікола Аўтуховіч напісаў ліст на «Свабоду», дзе патлумачыў свой адчайны крок:
«Гэты ўчынак я зрабіў на знак пратэсту супраць парушэньня правоў чалавека ў калёніі, дзе скаргі не выпускаюцца, на галадоўкі пратэсту не зьвяртаюць увагі. Вось таму нічога іншага, чым ускрыцьцё венаў ці самаспальваньне, не застаецца. Толькі такім чынам злоўжываньні адміністрацыі робяцца публічнымі.
Што да майго выпадку, то ў апошні час ціск на мяне з боку адміністрацыі зрабўся проста невыносны. Супраць мяне настройвалі так званых блатных. Таксама з-за сяброўства са мной цярпелі іншыя зьняволеныя. Тых зь іх, хто перадаў на „Свабоду“ інфармацыю пра ліст падтрымкі з Кангрэсу ЗША, гэтаксама, як і мяне, кінулі ў штрафны ізалятар. З гэтым трэба было штосьці рабіць. Мая галадоўка пратэсту ніяк не паўплывала на адміністрацыю калёніі. Ціск толькі ўзмацняўся. Таму ў гутарцы з псыхолягам сказаў: „З падобнымі надуманымі мерамі выпраўленьня трэба тармазіць. Калі гэтага не адбудзецца, калі адміністрацыя не разумее слоў, то я ў знак пратэсту ўскрыю сабе вены. Так і перадайце начальніку калёніі!“
Гэтыя словы начальніку перадалі, аднак той вырашыў, што я блефую. Але ж я не хлапчук і адказваю за свае словы. Калі рэзаўся, то чакаў, што пырсьне кроў, а яна ўсё не ішла. У выніку — 9 парэзаў. Некаторыя вельмі глыбокія. Калі зашывалі сухажыльлі, наклалі больш за 40 швоў. Мяне шылі дзесьці дзьве гадзіны. Некалькі разоў я траціў прытомнасьць. Галоўнае, што застаўся жывы. Але хай вырадкі ведаюць, што іх свавольства не заўсёды можа быць бязьмежным».
Ліст палітвязьня мы папрасілі пракамэнтаваць менскага лекара-гематоляга, кандыдата навук Алега С.
Паводле слоў адмыслоўца, які мае досьвед працы з такімі хворымі, у большасьці выпадкаў тых, хто ўскрывае вены, удаецца выратаваць.
Алег: «Усе залежыць ад таго, якія сасуды пашкоджаныя. Калі пашкоджаная скура на перадплеччы, дык тут няма аніякай пагрозы. Але побач дзьве жыцьцёва важныя артэрыі, і калі іх пашкодзіць, то гэта будзе сьмяротна небясьпечна, бо кроў выцеча. Тое, што Аўтуховіча шылі дзьве гадзіны, кажа, што тут пашкоджаныя сухажыльлі ды, магчыма, яшчэ закранута артэрыя. І калі хірург сшыў некарэктна, а такое ў падобных выпадках бывае нярэдка, то кровазварот ня будзе адноўлены ў нармальнай ступені. Тое ж самае тычыцца і сухажыльляў. Калі яны зашытыя няправільна, то гэта адбіваецца на функцыі пальцаў. Часта можна пачуць, што ў зэкаў „распальцоўка“, калі пальцы ў выглядзе такіх відэльцаў. Гэта менавіта таму, што сухажыльлі пашкоджаныя. Патрэбная вялікая праца хірургаў, каб гэта ўсе правільна зашыць. У звычайных умовах адной апэрацыяй можна і не абысьціся. Інакш чалавек рызыкуе стаць інвалідам. У выніку пашкоджаньня венаў таксама можа разьвіцца гангрэна»
Менскі лекар ацэньвае тое, што зрабіў палітвязень, як учынак мужнага чалавека. Гэта не самагубца-шантажыст, які хоча запалохаць іншых і, каб пусьціць кроў, робіць глыбокія парэзы скуры і мяккіх тканак (тое, што ў ЗК называецца «мастыркай»). Паводле лекара, «адчуваць, як зь цябе выцякае кроў, і знаходзіцца за некалькі крокаў ад сьмерці, ужо пакута. Але відавочна, што Аўтуховіч бачыў у сьмерці спосаб заглушыць вялізны душэўны боль».

У звычайных умовах адной апэрацыяй можна і не абысьціся. Інакш чалавек рызыкуе стаць інвалідам