Яны не пагаджаюцца з падвойным пакараньнем за адно адміністрацыйнае правапарушэньне й просяць старшыню даць ацэнку адпаведнасьці нормаў артыкула 8.4 Працэсуальна-выканаўчага кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэньнях артыкулу 25 Канстытуцыі і артыкулу 9 Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах.
Кацора: «Нам вядома, канечне, што паводле беларускага заканадаўства Канстытуцыйны суд не разглядае заявы грамадзянаў. Напісалі дзеля інфармацыі. Адначасова мы даслалі лісты на адрас прэзыдэнта, парлямэнту ды іншых суб’ектаў, каб хто-кольвечы зь іх ініцыяваў разгляд гэтай справы, паколькі грамадзяне ў нас абмежаваныя ў правах».
У кастрычніку мінулага году, акурат напярэдадні Народнага сходу, міліцыя затрымала Ўладзіміра Няпомняшчых і Ўладзімера Кацору й прэвэнтыўна адправіла за краты. Спадар Няпомняшчых правёў за кратамі амаль трое сутак, Кацора — двое, пры гэтым трымаў сухую галадоўку.
10 кастрычніка суд Цэнтральнага раёну пакараў іх штрафамі — за парушэньне парадку арганізацыі масавага мерапрыемства. Час, праведзены за кратамі, пад увагу не ўзялі — нібыта нічога такога й не было.
Актывісты абскарджвалі вырак ва ўсіх судовых інстанцыях, у тым ліку і ў Вярхоўным судзе. Але марна.
Зьвярталіся яны і ў пракуратуру — раённую, абласную. Адтуль, аднак, пішуць, што «затрыманьне зьяўлялася мерай забесьпячэньня адміністрацыйнага працэсу», а статус актывістаў у той час вызначаўся «як статус асобаў, якія зьдзейсьнілі правапарушэньне». Выглядае, што міліцыянты прызналі іх парушальнікамі без суду.
Паводле актывістаў, адміністрацыйнае затрыманьне фізычнай асобы, у дачыненьні да якой вядзецца адміністрацыйны працэс, можа цягнуцца ня больш за тры гадзіны. А да 72 гадзін могуць быць затрыманы асобы, якія ўчынілі адміністрацыйнае правапарушэньне, і за гэта прадугледжаны арышт ці дэпартацыя — артыкул 8.4 Працэсуальна-выканаўчага кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэньнях.
Санкцыі артыкула 23.34 КаАП, паводле якога судзілі спадароў Кацору й Няпомняшчых, прадугледжваюць і альтэрнатыўныя спагнаньні, у прыватнасьці — штраф.
Выглядае, што міліцыянты, зачыняючы апазыцыянэраў на «суткі» без суду, дзейнічаюць адвольна.
Як лічыць гомельскі праваабаронца, юрыст Леанід Судаленка, калізіі адміністрацыйна-працэсуальнага заканадаўства на практыцы прывялі да парушэньня права актывістаў на свабоду і асабістую недатыкальнасьць.