Беларускія праваабаронцы запатрабавалі не прымяняць сьмяротнае пакараньне да Дзьмітрыя Канавалава і Ўладзіслава Кавалёва. Яны асудзілі такое патрабаваньне дзяржаўнага абвінаваўцы адносна абвінавачаных па справе тэракту ў менскім мэтро. Пра гэта праваабаронцы заявілі на прэс-канфэрэнцыі, якая прайшла ў офісе БХК. Прысуд Канавалаву і Кавалёву чакаецца 30 лістапада.
За апошнія дзесяць дзён сабрана больш за 45 тысяч подпісаў грамадзянаў Беларусі і іншых краін за неўжываньне сьмяротнага пакараньня адносна Дзьмітрыя Канавалава і Ўладзіслава Кавалёва. Гэта рэальныя подпісы рэальных людзей, адзначыла на прэс-канфэрэнцыі праваабаронца Людміла Гразнова.
"Суд, які праходзіў, не даказаў вінаватасьці Канавалава і Кавалёва. Вельмі шмат засталося пытаньняў наконт гэтага суду. Таму нельга сьпяшацца з вынясеньнем рашэньня. Трэба накіраваць гэтыя матэрыялы на дасьледаваньне, каб выразна выявіць, што адбывалася, хто быў вінаваты і хто мае дачыненьне да гэтага выбуху. І зрабіць так, як зрабілі нарвэжцы: правесьці доўгае судовае расьсьледаваньне і доўгі судовы працэс".
Праваабаронца Алег Воўчак заявіў, што сьледзтва праведзена нездавальняюча, зь перавышэньнем службовых паўнамоцтваў сьледчай групы. Ён лічыць неабходным выявіць заказчыкаў, выканаўцаў і вытворцаў бомбы.
"Мы лічым, што гэтымі хлопцамі прыкрываецца арганізаваная вайсковая структура. Навумаў за месяц да адстаўкі заявіў, што ёсьць закансьпіраваная, высокапрафэсійная група, якую ня могуць рассакрэціць па выбуху 2008 году. Падрыхтоўку выбуховага прыстасаваньня 2008 і 2011 году рабілі розныя людзі. Ствараецца ўражаньне, што бомба 2011 году – гэта падрыхтоўка да нейкіх сур'ёзных дзеяньняў. Мы разьлічваем, што суд ня дойдзе да вынясеньня сьмяротнага прысуду і грамадзкасьць зробіць ціск, каб сьмяротнага прысуду не было".
У супольнай заяве беларускія праваабаронцы адзначаюць, што жыцьцё Канавалава і Кавалёва павінна быць захавана, бо ў будучым ня выключана магчымасьць зьяўленьня новых зьвестак пра тэракт у менскім мэтро. Таксама ніводная праваахоўная і судовая сыстэма не застрахаваная ад памылак. Але гэтыя памылкі ня могуць быць выпраўленыя пасьля сьмяротнай кары. Сьмяротная кара бессэнсоўная, яна не выпраўляе таго, што адбылося, і не аднаўляе справядлівасьць.
Маці Ўладзіслава Кавалёва спадарыня Любоў на прэс-канфэрэнцыі папрасіла прабачэньня найперш у пацярпелых ад выбуху. Яна заявіла, што ні Дзьмітрый Канавалаў, ні Ўладзіслаў Кавалёў не вінаватыя ў гэтым жахлівым злачынстве.
"І калі сёньня яшчэ нехта не разумее, што адбываецца вакол нас, і гатовы патрабаваць яшчэ нявіннай крыві на дадатак да тых 15 ахвяраў, якія загінулі ў мэтро, то я гатовая ахвяраваць сабой. Няхай мяне расстраляюць замест хлопчыка. Я ўпэўнена: мой сын і Дзіма ў будучым паставяць пытаньне перад аб'ектыўным сьледзтвам і незалежным судом аб пераглядзе справы".
Таксама Любоў Кавалёва агучыла свой зварот да кіраўніка краіны Аляксандра Лукашэнкі. Яна адзначыла, што на месцы яе сына мог апынуцца любы.
"Я прашу толькі аб адным, ня дайце пазбавіць жыцьця нашых сыноў, вінаватасьць якіх выклікае надта шмат сумневаў. Лепш цяпер прызнаць памылку, і можна яшчэ ўсё паправіць. Калі заб'еш невінаватага чалавека, потым гэтага не вярнуць. У нас няма права на памылку. У судовым памяшканьні засталося шмат нявысьветленых пытаньняў".
Спадарыня Любоў заклікала Аляксандра Лукашэнку запатрабаваць дадатковага і пільнага расьсьледаваньня.