Урад прыняў рашэньне падзяліць студэнцкія інтэрнаты на тры катэгорыі паводле ўзроўню побытавых умоў. У адпаведнасьці з гэтым усталяваныя новыя кошты: да кастрычніка адно месца каштавала каля 16 тысяч рублёў, а цяпер за куток у інтэрнаце так званай «вышэйшай катэгорыі» трэба будзе плаціць 105 тысяч рублёў.
За адзін пакой у інтэрнаце пяць чалавек заплацяць паўмільёна рублёў
Сын Георгія Станкевіча, настаўніка зь Бешанковіцкага раёну, сёлета паступіў у Полацкі дзяржаўны ўнівэрсытэт. Бацька быў дужа задаволены, што ўсім першакурсьнікам далі інтэрнат. Да таго ж інтэрнат аказаўся «падвышанага камфорту» — з асобнай кухняй.
Цяпер, калі плату за пражываньне ў інтэрнатах падвысілі, падзяліўшы іх на катэгорыі, сын спадара Станкевіча будзе плаціць за сваё жытло ў тры разы больш, чым раней. Бацька незадаволены:
«У тым пакоі, дзе жыве мой сын, кухня ёсьць. Там раней выкладчыкі жылі, таму ўмовы былі лепшыя… І вось даводзіцца плаціць — у верасьні, ён казаў, каля 30 тысяч рублёў, а ў кастрычніку ўжо 100 тысяч! Вось тыя пяць чалавек, што зь ім у пакоі жывуць, дадуць дзяржаве прыбытку 500 тысяч рублёў! У нашай краіне будзь гатовы да ўсяго!»
Студэнты Віцебскага тэхналягічнага ўнівэрсытэту да падвышэньня платы за інтэрнат гатовыя не былі: ім толькі казалі, што яно чакаецца.
20-гадовы Аляксандар жыве ў пяціпавярховым інтэрнаце па вуліцы 70-годзьдзя Віцебскай вобласьці. Гэта інтэрнат другой катэгорыі, дзе кухня агульная на ўвесь паверх. Але плаціць за гэткі ўзровень камфорту давядзецца амаль у пяць разоў больш: раней было каля 16 тысяч, а цяпер 70, — абураецца Аляксандар:
«У нас блёкавая сыстэма — душавая ў блёку, а кухня на калідоры. І пасьля 16-ці 70 тысяч — гэта ой як «добра»…
Спадар Аляксандар зьвярнуў увагу яшчэ на адну праблему: камфортнасьць пражываньня не павінна вызначацца тым, ці ёсьць кухня за сьценкай. Жыльлёвыя ўмовы павінны адпавядаць спэцыфіцы навучаньня, кажа будучы дызайнэр:
«Мне як дызайнэру там жыць нязручна — вельмі мала месца! Калі там тры чалавекі — вось я ў трохмесным пакоі жыву — то там стаяць ложкі, а побач 2–3 тумбачкі, адна на другую пастаўленыя. Кладзесься спаць і думаеш: абрынецца гэта на цябе ноччу або не? Калі паставіць мальбэрт, то там увогуле месца ня будзе. Таму ў нас усе малююць на калідоры».
Але самы нязручны студэнцкі інтэрнат — гэта, напэўна, інтэрнат Віцебскага ўнівэрсытэту на праспэкце Фрунзэ, 33. Ён пабудаваны 50 гадоў таму, і ўмовы там адпаведныя: адна прыбіральня на ўвесь паверх і адна душавая на ўвесь чатырохпавярховы інтэрнат.
Гэта — трэцяя, ніжэйшая катэгорыя, дзе студэнты будуць плаціць 35 тысяч на месяц. Але за такі ўзровень «камфорту» трэба яшчэ даплачваць, кажа Марына, жыхарка пятага паверху:
«Здараецца, што вады няма ні на пятым, ні на чацьвёртым паверсе. Ні гарачай, ні халоднай. Душ — адзіны. Туды трапіць немагчыма, трэба гадзіну ці паўтары стаяць у чарзе. А бывае, што вады няма ні ў душы, ні на кухні. Жывуць усе па тры-чатыры чалавекі, разьмінуцца няма як».
Дарэчы, у гэткіх умовах вымушаны жыць пераважна дзяўчаты — з гістарычнага і філялягічнага факультэтаў
Гарадзенскія студэнты кажуць пра новыя кошты пражываньня ў інтэрнаце, што такое жыльлё вялікіх грошай не каштуе. Асабліва студэнтаў уразіла плата за жыльлё першай катэгорыі ў асобных блёках з асобным санвузлом і кухняй.
Студэнтка гарадзенскага мэдычнага ўнівэрсытэту Ганна распавядае, што ў іх у такім інтэрнаце жывуць цяпер толькі студэнты з-за мяжы і, як кажуць студэнты між сабой, набліжаныя да адміністрацыі беларускія студэнты.
Праўда, зь яе слоў, выгодаў яны вялікіх ня маюць, толькі плацяць у тры разы даражэй:
«У прынцыпе, там няма рамонту і ўмовы, на мой погляд, нічым не адрозьніваюцца ад іншых інтэрнатаў, а плаціць будуць у разы болей».
Студэнтка Алена жыве ў такім інтэрнаце і ня вельмі ўсьцешылася новымі цэнамі за пражываньне: «За такія ўмовы плаціць столькі грошай — гэта шмат. Бо ўмоваў насамрэч няма ніякіх. Мае бацькі плацяць трошкі болей, але гэта за трохпакаёвую кватэру. А тут 105 тысяч давядзецца плаціць за адно койка-месца без усякіх умоў — зашмат гэта».
Студэнтка ўнівэрсытэту імя Янкі Купалы, якая цяпер за пражываньне ў інтэрнаце 3-й катэгорыі будзе плаціць 35 тысяч, таксама дзівіцца новым коштам:
«Пакой разьлічаны на трох чалавек, а там жыве чатыры і яшчэ абяцаюць засяліць пятага. А там толькі 18 квадратных мэтраў — будзем жыць адзін у аднаго на галаве. А ўсе камунікацыі, якія там разьлічаныя на 300 чалавек, — імі карыстаюцца амаль 700».
А ейная сяброўка з гандлёва-эканамічнага каледжу, што ў Наваградку, распавяла, што бацькі забралі яе з інтэрната, пабачыўшы ўмовы, у якіх яна жыла: «Мы жылі на 4 паверсе, і ўжо раніцай на паверх не даходзіла халодная вада. І каб раніцай папіць гарбаты, ваду набіралі зь вечара альбо а 6-й раніцы. А гарачай вады там наагул ніколі не давалі».
Паводле пастановы Саўміну ад 24 кастрычніка 2011 году № 1420, да інтэрнатаў першай катэгорыі адносяцца будынкі новай забудовы, у якіх жылыя памяшканьні разьдзеленыя на блёкі з пакоямі, санвузлом і кухняй. Пражываньне ў іх каштуе 105 тысяч рублёў за месяц.
Інтэрнаты другой катэгорыі вызначаюцца тым, што кухня тут «агульнага карыстаньня» на адным паверсе, а ў блёку ёсьць пакоі і санвузел. Кошт пражываньня — 2 базавыя велічыні. Гэта цяпер 70 тысяч рублёў.
У інтэрнатах трэцяй катэгорыі кухні, санвузлы, душавыя — агульнага карыстаньня. Кошт пражываньня — 35 тысяч рублёў: адна базавая велічыня.
У 2010-2011 навучальным годзе ў дзяржаўных установах адукацыі мелі патрэбы ў месцах у інтэрнатах каля 196 тысяч чалавек, зь іх пражывалі ў інтэрнатах каля 150 тысяч.
ВІЦЕБШЧЫНА

Душ — адзіны. Туды трапіць немагчыма, трэба гадзіну ці паўтары стаяць у чарзе.

ГАРАДЗЕНШЧЫНА
Гарадзенскія студэнты кажуць пра новыя кошты пражываньня ў інтэрнаце, што такое жыльлё вялікіх грошай не каштуе. Асабліва студэнтаў уразіла плата за жыльлё першай катэгорыі ў асобных блёках з асобным санвузлом і кухняй.
Студэнтка гарадзенскага мэдычнага ўнівэрсытэту Ганна распавядае, што ў іх у такім інтэрнаце жывуць цяпер толькі студэнты з-за мяжы і, як кажуць студэнты між сабой, набліжаныя да адміністрацыі беларускія студэнты.
Праўда, зь яе слоў, выгодаў яны вялікіх ня маюць, толькі плацяць у тры разы даражэй:
«У прынцыпе, там няма рамонту і ўмовы, на мой погляд, нічым не адрозьніваюцца ад іншых інтэрнатаў, а плаціць будуць у разы болей».
Студэнтка Алена жыве ў такім інтэрнаце і ня вельмі ўсьцешылася новымі цэнамі за пражываньне: «За такія ўмовы плаціць столькі грошай — гэта шмат. Бо ўмоваў насамрэч няма ніякіх. Мае бацькі плацяць трошкі болей, але гэта за трохпакаёвую кватэру. А тут 105 тысяч давядзецца плаціць за адно койка-месца без усякіх умоў — зашмат гэта».
Усе камунікацыі ў інтэрнаце разьлічаныя на 300 чалавек, а імі карыстаюцца амаль 700.