Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За Народны сход аштрафавалі на мільён 400 тысяч


Юры Варонежцаў і Валер Сьляпухін пасьля судовага пасяджэньня.
Юры Варонежцаў і Валер Сьляпухін пасьля судовага пасяджэньня.
Сёньня судзьдзя Чыгуначнага раёну Гомелю Ільля Сьвірыдаў пакараў ініцыятара Народнага сходу, грамадзкага актывіста Віктара Сьляпухіна адміністрацыйным штрафам у памеры 40 базавых велічыняў. Гэта 1 мільён 400 тысяч рублёў. Судзьдзя заявіў, што ў выпадку са спадаром Сьляпухіным закон «Аб рэспубліканскіх і мясцовых сходах» ня дзейнічае.

Пакараны Валер Сьляпухін не пагаджаецца з такім выракам:

«Я ў прынцыпе ня згодны. Я буду абскарджваць. Вельмі высокі штраф гэта, па-першае. І другі момант. Я ня бачу законнай матывацыі судзьдзі для такога жорсткага пакараньня. І вось гэта мяне больш за ўсё ўразіла».

Віктара Сьляпухіна міліцыя затрымала й накіравала ў ізалятар 10 кастрычніка, праз два дні пасьля Народнага сходу, на якім спадар Сьляпухін прапанаваў прагаласаваць за рэзалюцыю з шасьці патрабаваньняў да ўраду Беларусі.

Сьведка на судзе, начальнік аддзелу аховы грамадзкага парадку Чыгуначнага РАУС маёр Кошман заявіў, што Валер Сьляпухін быў затрыманы на падставе маніторынгу інтэрнэт-рэсурсаў. У прыватнасьці, відэасюжэту на сайце «Моцныя навіны», дзе актывіст нібыта запрашае людзей прыйсьці на несанкцыянаваны сход 12 лістапада. Народны сход 8 кастрычніка міліцыя разглядае як несанкцыянаваны мітынг. А Сьляпухіна 8 кастрычніка не затрымалі толькі таму, што людзі праводзілі яго пасьля сходу да пад’езду дома на вуліцы Юбілейнай.
Юры Варонежцаў: Фундамэнт народнай падтрымкі, які быў раней, зараз разбураны. І гэта проста панічныя дзеяньні з боку ўладаў.

Суд ня ўзяў пад увагу сьведчаньні старшыні аргкамітэту тэрытарыяльнага Народнага сходу Васіля Палякова (быць прадстаўніком Сьляпухіна яму не дазволілі) пра запрашэньне на сход прадстаўнікоў гарвыканкаму, пісьмовую просьбу да Чыгуначнага райаддзелу міліцыі забясьпечыць ахову грамадзкага парадку ня мітынгу, а менавіта сходу.

Палякоў: «Гэтая пастанова суду абсалютна незаконная, паколькі мы праводзілі мерапрыемства ў адпаведнасьці з законам „Аб рэспубліканскіх і мясцовых сходах“. Лічу, што яна навязаная вышэйстаячымі органамі, якія ад самага пачатку не хацелі разглядаць наша мерапрыемства як мясцовы сход, а заўсёды прыцягвалі яго „за вушы“ пад закон аб масавых мерапрыемствах».

Грамадзкі актывіст, экс-дэпутат Вярхоўнага савету СССР Юры Варонежцаў, які назіраў за судом, так пракамэнтаваў вырак:

«Улады баяцца праяваў любой актыўнасьці людзей, бачачы, што сацыяльна-эканамічная сытуацыя ў краіне пагаршаецца з кожным днём. Фундамэнт народнай падтрымкі, які быў раней, зараз разбураны. І гэта проста панічныя дзеяньні з боку ўладаў».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG