Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Някляеву вынесьлі чарговае папярэджаньне. Гэтым разам за Народны сход


Уладзімер Някляеў
Уладзімер Някляеў
Кіраўніка кампаніі "Гавары праўду", былога кандыдата на прэзыдэнта Ўладзімера Някляева крымінальна-выканаўчая інспэкцыя Ленінскага РУУС Менску папярэдзіла за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі.

8 кастрычніка Някляеў удзельнічаў у Народным сходзе, які адбыўся ў парку Дружбы народаў на плошчы Бангалор у Менску.

Някляеў паведаміў "Свабодзе", што 8-га міліцыянты прыходзілі да яго тройчы, каб высьветліць, ці ў хаце ён. У выніку прынесьлі позву на 12:00 10 кастрычніка.

"Відно, што ім далі жорсткую ўстаноўку, каб выкарыстоўваць любы выпадак, каб мая тэчка пухла. Каб яна ў судзе мела вагу, калі мне будуць паяць турму", — заявіў Някляеў.

3 кастрычніка Някляеў ужо атрымаў папярэджаньне за тое, што без дазволу міліцыі пакінуў Беларусь і 27—30 верасьня знаходзіўся ў Варшаве.

У траўні Ўладзімера Някляева асудзілі на 2 гады пазбаўленьня волі з адтэрміноўкай выкананьня прысуду на 2 гады. Цяпер яго пастаянна кантралююць. Яму нельга перамяшчацца без дазволу. З 20-й гадзіны вечара да 6-й раніцы ён павінен знаходзіцца ў хаце.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG