Пры канцы жніўня на актывістаў партыі БНФ Сержука Семенюка, Алеся Каліту і Максіма Губарэвіча была заведзена крымінальная справа за «хуліганства, учыненае групай асобаў».
Тады ля офісу партыі БНФ здарыўся інцыдэнт з ахоўнікам будынку. Мужчына ў свой непрацоўны час знаходзіўся ля ўваходу ў офіс у нецьвярозым стане і чапляўся да мінакоў. Актывісты партыі БНФ Сяржук Семянюк, Алесь Каліта і Максім Губарэвіч ўзялі мужчыну пад рукі, пасадзілі ў таксоўку і адправілі дадому. Ніякага гвалту пры гэтым яны не чынілі.
Але ж праз колькі дзён Сержука Семенюка, Алеся Каліту і Максіма Губарэвіча выклікалі на допыт у міліцыю і паведамілі, што іх падазраюць у хуліганстве. 5 верасьня ператрус адбыўся ў кватэры Алеся Каліты. Цяпер зь ператрусам прыйшлі да Семенюка.