Курс продажу даляру ва ўсіх беларускіх банках 28 лістапада перасягнуў адзнаку ў 3,6 рубля. У асобных фінансавых установах ён вышэйшы за 3,7 рубля.
На гэты час курс амэрыканскай валюты вырас на 0,62% — да 3,555 рубля. Таргі эўра да 10-й раніцы не праводзіліся.
Выданьне «Люстэрка» параўнала курсы ў абменьніках розных беларускіх банкаў, каб паглядзець, дзе людзям выгадней купляць даляры, а дзе — эўра.
Найвышэйшы курс продажу банкамі даляра — 3,7 рубля («Банк БелЗЭБ», «Прыёрбанк»), а найніжэйшы — 3,61 рубля («Беларусбанк»).
Пры гэтым у розных абменьніках аднаго банку курсы валют могуць адрозьнівацца.
Выгадней за ўсё здаваць амэрыканскую валюту ў «Банк РРБ», «БСБ Банк», «Статусбанк» — 3,575 рубля.
Самы высокі курс продажу банкамі эўра — 3,9 рубля («Банк БелЗЭБ», «Прыёрбанк»), а ніжэйшы — у «Беларусбанку» (3,81 рубля).
Эўра больш выгадна здаваць у «БСБ Банк», «Статусбанк» — 3,785 рубля.
Форум