Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У справе фронтаўскіх актывістаў зьмянілі сьледчага


Сяржук Семянюк
Сяржук Семянюк
Пра зьмену сьледчага актывістам Партыі БНФ Сержуку Семенюку, Алесю Каліту і Максіму Губарэвічу, на якіх заведзена крымінальная справа за «хуліганства, учыненае групай асобаў», паведамілі адначасна з выклікам на вочную стаўку.

Паводле закону, маладых людзей павінны былі азнаёміць з пастановай аб прызначэньні новага сьледчага па справе, паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».

Актывісты цьвердзяць, што загадзя ім нічога не паведамлялі, і таму для іх гэта сталася поўнай нечаканасьцю.

Каліта: «Паводле новай сьледчай — Патапавай — яна цяпер адзіны сьледчы ў нашай крымінальнай справе. Яна сказала, што сьледчая група (у яе ўваходзілі два чалавекі) расфармаваная і яна прыняла справу для вядзеньня, але на дадзены момант матэрыяламі крымінальнай справы яна не валодае, паколькі яна іх перадала вышэйшаму кіраўніцтву. Гэта тое, што яна заявіла ўжо на вочнай стаўцы».

Па словах актывістаў, што б магла азначаць гэтая замена, цяпер меркаваць складана.
Ад самага пачатку бачна, што справа фабрыкуецца, пастаянна нейкія часткі справы зьмяняюцца.

Семянюк: «Ад самага пачатку бачна, што справа фабрыкуецца, пастаянна нейкія часткі справы зьмяняюцца, і зразумела, што ёсьць нейкая схема ў праваахоўных органаў, як гэтую справу рухаць да суду. Зьмена сьледчага — гэта ўсяго толькі адзін зь іх крокаў, для таго каб у нейкім больш выгодным для іх сьвятле гэтую справу перадаць у суд».

Наконт самой вочнай стаўкі, якая ў Семенюка і Каліты праходзіла 14 верасьня з разьбежкай у пару гадзінаў, актывісты адзначаюць, што яна праводзілася з парушэньнем заканадаўства.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG