Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каля Нацбанку пускалі мыльныя бурбалкі


У Менску ў рамках кампаніі "Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку" актывісты правялі пэрформанс ля галоўнага ўваходу ў Нацыянальны банк пад назовам "Нацбанк - банкрут!"

Акцыя прайшла 16 верасьня. Актывісты пускалі мыльныя бурбалкі, якія, на іх погляд, ярка ілюструюць стан эканомікі краіны.

"Луканоміка - мыльная бурбалка, якая гатова лопнуць! А нам хлусяць, што
усё выдатна: адмяняюць плату за праезд студэнтам, выдзяляюць па 500 тысяч. бюджэтнікам, крычаць аб тым, што даляр будзе 4000 рублёў, бяжыце, здавайце. Дзяржава - банкруты!

Галоўнае, каб людзі не хваляваліся.А што далей? Задайцеся гэтым пытаньнем", адзначаюць удзельнікі акцыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG