Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цукар даражэе на 20%


10 верасьня цукар падаражэе на 20%. Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства эканомікі № 145 ад 5 верасьня 2011 года, апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Найбольшая розьнічная цана на расфасаваны ў спажывецкую ўпакоўку цукар складзе 6.000 рублёў за кг (раней — 5.000), на цукар вагавы, упакаваны ў мяшкі ад 25 да 50 кг, — 5.500 рублёў (раней — 4.600).

Розьнічныя цэны на цукар-пясок белы без дабавак фарміруюцца пастаўшчыкамі з улікам кан'юнктуры рынку, але не вышэй за ўстаноўленыя максымальныя розьнічныя цэны.

Юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі, якія маюць аб'екты аптовага, розьнічнага гандлю і грамадзкага харчаваньня, павінны правесьці па стане на 10 верасьня 2011 года пераацэньваньне рэшткаў цукру.

Гэта ўжо чацьвёртае павышэньне кошту на цукар сёлета: у студзені і лютым ён падаражэў на 10%, у траўні — амаль на 40%.

У сувязі з чуткамі аб павышэньні цаны на цукар гэтым летам назіраўся ажыятажны попыт на гэты прадукт. Улады паабяцалі, што цукар ня будзе даражэць да пачатку перапрацоўкі новага ўраджаю цукровых буракоў, масавая ўборка якіх пачалася ў верасьні.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG