Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь пашырыла сьпіс тавараў, вываз якіх з краіны абмежаваны


Беларусь зь сёньняшняга дня пашырыла сьпіс тавараў, вываз якіх за межы Мытнага саюзу строга абмежаваны.

У сьпісе, у прыватнасьці, - сьвініна, мяса птушкі, цукар, мука, алей, тытунёвыя вырабы, халадзільнікі, газавыя пліты.

З 11 чэрвеня Беларусь абмежавала вываз аўтамабільнага паліва.

У выпадку перавышэньня нормы прызначаны спэцыяльны збор - у памеры двухразовай сярэдняй цаны тавару.

Прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка растлумачыў прынятыя меры тым, што цэны ў Беларусі ніжэй, чым у суседніх краінах.
XS
SM
MD
LG