Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сурвіла зьвярнулася да польскіх урадоўцаў у справе Піменава




Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла зьвярнулася да польскіх уладаў з заклікам вызваліць актывіста беларускай дыяспары Зьміцера Піменава, які быў затрыманы польскімі памежнікамі

Сурвіла: “Выпадак са Зьміцерам Піменавым, які між іншым ёсьць сябрам Рады БНР – яшчэ адзін прыклад таго, як рэжым Лукашэнкі выкарыстоўвае прававыя мэханізмы дэмакратычных краінаў для барацьбы са сваімі палітычнымі апанэнтамі. Выглядае, што гэтыя мэханізмы вымагаюць пэўнай карэкціроўкі з улікам характару падобных рэжымаў. Што датычна канкрэтна справы Піменава, дык я ўжо знаходжуся ў кантакце з польскімі ўрадоўцамі і спадзяюся на станоўчы вынік.”

Зьміцер Піменаў
Піменаў, легендарны Мірон, які некалькі гадоў таму атрымаў палітычны прытулак у Бэльгіі, ехаў ва Ўкраіну па сямейных абставінах, быў затрыманы на польска-ўкраінскай мяжы ў ноч з чацьвярга на пятніцу. Як паведаміў іх сын Ігар, Зьміцер мае так званы «жэнэўскі» пашпарт уцекача. Перад ад'ездам ва Ўкраіну, атрымаўшы ўкраінскую візу, сям'я раілася з бэльгійскімі спэцслужбамі, якія запэўнілі, што ўсе дакумэнты Піменава ў парадку, і зь імі яго ня могуць затрымаць на мяжы Эўразьвязу.

Вось што расказала «Свабодзе» жонка Зьмітра Піменава Кацярына.

Кацярына Піменава: «Мы пад'ехалі на мытню, памежнікі забралі ў нас пашпарты. Потым выйшлі, мой пашпарт вынесьлі, а Зьміцера забралі. Мне нічога не сказалі, а яму кажуць: «Ведаеш, чаго цябе затрымалі?» Ён кажа: "Здагадваюся, паколькі мяне Інтэрпол расшуквае".

Яны сказалі, што павязуць да пракурора. А там ня ведаю. Памежнік яму кажа: "А што ты ня хочаш на радзіму? Лукашэнка сказаў, што ты злодзей, што ты павінен сядзець дома». Нічога яны не казалі. Нават яму слова вымавіць не далі. Ні рэчы , ні туалетныя прыналежнасьці не далі. Сказалі вывернуць усе кішэні і ўсё аддаць мне».

У эміграцыі Зьміцер Піменаў працягваў актыўнае грамадзкае жыцьцё, узначаліў Беларуска-Эўрапейскае задзіночаньне, праводзіў галадоўкі пратэсту супраць палітычных рэпрэсіяў у Беларусі, быў ініцыятарам шматлікіх акцыяў каля Эўрапарлямэнту, прыцягваючы ўвагу да беларускіх праблемаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG