Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Літвы Даля Грыбаўскайтэ выклікае міністра юстыцыі


Як інфармуе прэс-служба прэзыдэнта Літвы, міністар юстыцыі Рэмігіюс Шымашус выклікаецца ў сувязі зь перадачай афіцыйнаму Менску банкаўскіх дадзеных праваабаронцы Алеся Бяляцкага.

Міністар юстыцыі Літвы не сьпяшаецца вінаваціць сваіх падначаленых у выдачы інфармацыі Беларусі. Ён выбачаецца за інцыдэнт і абяцае Бяляцкаму і іншым дзеячам апазыцыі дапамогу, паведамляе DELFI.

Таксама Шымашус лічыць, што гэты інцыдэнт выгадны Расеі.

Алеся Бяляцкага 4 жніўня затрымалі ў Менску. На падставе зьвестак, перададзеных Літвой, яму прад'явілі абвінавачаньне ва ўтойваньні падаткаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG