Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На волі яшчэ адзін удзельнік акцыі салідарнасьці са Зьмітром Дашкевічам


Аляксей Санчыла
Аляксей Санчыла
9 жніўня з Дрыбінскага ізалятара часовага ўтрыманьня выйшаў на волю другі ўдзельнік акцыі салідарнасьці са Зьмітром Дашкевічам, актывіст грамадзянскай кампаніі "Эўрапейская Беларусь" Аляксей Санчыла.

3 верасьня судзьдзя Горацкага раённага суду Станіслаў Ляшэнка пакараў хлопца за ўдзел у несанкцыянаваным пікеце ля адміністрацыйнага будынка папраўчай калёніі № 9 арыштам на сем сутак. У гэтай горацкай турме адбывае пакараньне Зьміцер Дашкевіч.

Пікет наладзілі актывісты пасьля таго, як кіраўніцтва калёніі не дазволіла адвакату сустрэцца са Зьмітром Дашкевічам.

За салідарнасьць могуць у нас даваць і два, і пяць, і болей гадоў турмы. Мяне гэта не палохае
"Я не шкадую, што адседзеў сем сутак, бо лёс Зьмітра Дашкевіча мне неабыякавы, як і лёсы іншых беларускіх палітвязьняў. Мне не хацелася б болей трапляць у ізалятары, але я ведаю, што за свабоду трэба шмат чым ахвяраваць. Наагул, за салідарнасьць могуць у нас даваць і два, і пяць, і болей гадоў турмы. Мяне гэта не палохае", – заявіў адразу па вызваленьні Аляксей Санчыла.

У Аляксея гэта першы турэмны досьвед. Раней за ўдзел у акцыях пратэсту яго толькі штрафавалі.

2 верасьня патрабаваць сустрэчы адваката са Зьмітром Дашкевічам прыехалі да турмы ў Горкі больш за чатыры дзясяткі чалавек. Пятнаццаць пасьля разгону пікету затрымалі.

У дрыбінскім і горацкім ізалятарах застаюцца яшчэ васьмёра затрыманых ля турмы. Чацьвёра зь іх — дзяўчаты: Наста Палажанка, Юлія Міхайлава, Ганна Шаруба, а таксама незалежная журналістка Тацяна Шапуцька. Першым выйшаў на волю з дрыбінскай вязьніцы 7 жніўня яшчэ адзін актывіст "Эўрапейскай Беларусі" — Раман Паншын.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG