У 2009 годзе ў Кобрыні прайшлі "Дажынкі". На добраўпарадкаваньне гораду тады пайшло болей за 400 мільярдаў рублёў (каля 144 млн даляраў у цэнах 2009-га). Сьляды аўральнага добраўпарадкаваньня Кобрыня бачныя і ў 2011-м.
Паводле афіцыйных паведамленьняў, да "Дажынак" адрамантавалі 190 жылых дамоў, 7 школ, 126 км вуліц, пабудавалі 850-мэтровую набярэжную, лядовы палац, аквапарк, палац культуры, вясьлярны канал, амфітэатар у парку Суворава ды іншыя аб'екты. На рэканструкцыі Кобрыня працавала каля 2 тысяч будаўнікоў з розных рэгіёнаў Беларусi.
"Дажынкі" ў Кобрыні былі 13-мі па ліку. Сёлетнія, 15-я, заплянаваныя ў Маладэчне, Менская вобласьць.

Лядовы палац пабудавалі на беразе каналу, зрабілі набярэжную. Вось толькі лавы дагэтуль не паставілі
Да "Дажынак" дамы ў цэнтры Кобрыня адрамантавалі. Праўда, некаторыя абнавілі цалкам, а некаторыя — часткова. Дарэчы, на пафарбаваным фасадзе занядбанага будынка вісіць аб’ява "Прадаецца"
Некаторыя навабуды пасьля "Дажынак" так і не пачалі працаваць. Як вось гэты, на ўваходзе ў парк імя Суворава
"Дажынкі" ў Кобрыні былі 13-мі па ліку. Сёлетнія, 15-я, заплянаваныя ў Маладэчне, Менская вобласьць.