Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Казахстан і Расея гатовы прыватызаваць буйныя прадпрыемствы Беларусі


Дзьмітры Мядзьведзеў і Нурсултан Назарбаеў
Дзьмітры Мядзьведзеў і Нурсултан Назарбаеў
Казахстан і Расея гатовыя дапамагчы Беларусі ў выхадзе з эканамічнага крызісу, у тым ліку паўдзельнічаць у прыватызацыйных працэсах, калі будзе рух у адказ Менска насустрач, заявіў 18 чэрвеня прэзыдэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў.

Пра гэта паведамляе РИА "Новости".

"У аднаго з сяброў Мытнага саюза - Беларусі - сёньня цяжкія ўмовы. Я думаю, Казахстан і Расея маглі б падтрымаць Беларусь, калі, вядома, будзе рух у адказ насустрач да нас", - сказаў Назарбаеў, выступаючы на заключным пасяджэньні Пецярбургскага міжнароднага эканамічнага форуму.

"Мы маглі б ўкласьці адпаведныя інвэстыцыі на мадэрнізацыю і прыватызацыю буйных аб'ектаў у Беларусі, за якія яны б атрымалі добрыя грошы для сёньняшніх сваіх праблем", - адзначыў прэзыдэнт Казахстана.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG