Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цэны. Мароз да першага ліпеня


Савет Міністраў пашырыў пералік сацыяльна значных тавараў, на якія можа ўводзіцца часовае рэгуляваньне цэн тэрмінам да 90 дзён, і замарозіў на іх цэны да 1 ліпеня.

Як паведамляе Інтэрфакс, у дадатковы пералік сацыяльна значных тавараў ўвайшло 13 пазыцый спажывецкіх тавараў: рыба, сыр, крупы, агуркі, памідоры, яблыкі, бананы, лімоны, апэльсіны, кава, чай, соль, субпрадукты зь ялавічыны і сьвініны першай і другой катэгорый, мяса курынае, вараныя каўбасы, сасіскі, крывяныя і лівэрныя каўбасы, сынтэтычныя мыючыя сродкі…

Акрамя таго, урад да 1 ліпеня 2011 замарозіў цэны на сацыяльна значныя тавары, вызначаныя ў пастанове нумар 495 адносна цэнаў, якія сфармавалі вытворцы па стане на 28 траўня 2011 года.

Паралельна Мінэканомікі прыняло пастанову, у адпаведнасьці зь якой часова, на 90 дзён, аднаўляецца дзеяньне гранічных гандлёвых надбавак да адпускных цэн для імпарцёраў сацыяльна значных тавараў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG