Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Урад Нямеччыны патрабуе вызваленьня палітвязьняў


Вэрнэр Хоер
Вэрнэр Хоер
«Нямеччына разам са сваімі партнэрамі па Эўрапейскім Зьвязе і ўсім сьвеце застаецца на баку тых, хто змагаецца за дэмакратыю і свабоду. Фэдэральны ўрад патрабуе неадкладнага вызваленьня ўсіх палітычных зьняволеных, перагляду ўсіх палітычна матываваных прысудаў і спыненьня рэпрэсій супроць апазыцыі і СМІ», — заявіў сакратар Фэдэральнага міністэрства замежных спраў Нямеччыны Вэрнэр Хоер.

Паводле зьвестак, якія атрымаў БелаПАН у амбасадзе Нямеччыны ў Беларусі, заява была зробленая ў сувязі з вынясеньнем 26 траўня прысудаў былым кандыдатам на прэзыдэнта Мікалаю Статкевічу і Дзьмітрыю Вусу. Спадар Вэрнэр Хоер назваў вынесеныя ім прысуды «відавочна несувымернымі» і адзначыў, што яны «ідуць уразрэз з прынцыпамі прававой дзяржавы».

26 траўня Ленінскі суд Менску прызнаў Мікалая Статкевіча і Дзьмітрыя Вуса вінаватымі ў арганізацыі масавых беспарадкаў і асудзіў на 6 і 5,5 гадоў зьняволеньня адпаведна. Прадстаўнік амбасады Нямеччыны прысутнічаў на большасьці пасяджэньняў у Ленінскім судзе.

Прысуды Статкевічу і Вусу таксама асудзілі прэзыдэнт ЗША, урад Вялікабрытаніі, кіраўніцтва Эўразьвязу.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG