У сувязі з турэмным прысудам Міколу Статкевічу, Зігмар Габрыэль, старшыня Сацыял-дэмакратычнай партыі Нямеччыны заявіў:
На жаль, Беларусь у чарговы раз пацьвердзіла сваю рэпутацыю "апошняй дыктатуры ў Эўропе". Факт, што сацыял-дэмакратычны кандыдат у прэзыдэнты Мікалай Статкевіч быў асуджаны за яго прыхільнасьць да дэмакратыі і правоў чалавека -- жудасны. Ён ужо паўгоду знаходзіцца ў турме, без кантакту са сваёй сям'ёй, у вельмі дрэнных умовах.
Таксама ад імя яго дачкі Каці, зь якой я рэгулярна падтрымліваю сувязь, я патрабую неадкладнага вызваленьня нашага сябра Міколы і ўсіх іншых палітычных зьняволеных.
Дзясяткі тысяч людзей выйшлі 19 сьнежня 2010 году на вуліцу ў імя дэмакратыі, каб зьвярнуць увагу на цяжкую сытуацыю ў краіне. Мікола Статкевіч і іншыя паказалі вялікую мужнасьць, якая заслугоўвае нашай павагі і салідарнасьці.
Факт, што рэжым у Менску зрэагаваў такой жорсткасьцю, рэпрэсіямі і паказальнымі працэсамі, заслугоўвае глыбокай агіды.
Калі Беларусь ня стане на шлях дэмакратыі, Эўрапейскі зьвяз і міжнародная супольнасьць павінны ўзмацніць санкцыі супраць рэжыму.