Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Студэнтак аштрафавалі і яшчэ будуць судзіць


Вольга Багданкевіч
Вольга Багданкевіч
Кацярына Герасімчык і Вольга Багданкевіч, студэнткі Гарадзенскага мэдунівэрсытэту, рашэньнем адміністрацыйнай камісіі Ленінскага раёну Горадні аштрафаваныя на дзесяць базавых велічынь кожная за нібыта парушэньне добраўпарадкаванасьці гораду.

Кацярыну Герасімчык і Вольгу Багданкевіч затрымалі ноччу з 11 на 12 лютага каля другой гадзіны ў цэнтры Горадні побач з помнікам Леніну, на пастамэнце якога быў зроблены надпіс "Луку на муку".

Падчас затрыманьня дзяўчаты мелі пры сабе налепкі "Малады фронт" і раздрукоўкі з надпісамі "Свабоду Кіркевічу!", "Свабоду Няклееву!", "Свабоду Фядуту!". Такія налепкі былі расклееныя па цэнтры гораду.

Аднак абедзьве дзяўчыны нязгодныя з рашэньнем адміністратыўнай камісіі. Яны кажуць, што ня маюць дачыненьня да расклейваньня налепак.


Таксама дзяўчаты адмовілі сваю дачыннасьць да надпісу на пастамэнце помніка Леніну. Пазьней у Кацярыны Герасімчык выявілі на руцэ рэшткі фарбы, якой быў зроблены надпіс, але яна патлумачыла міліцыянтам, што толькі падняла зь зямлі балёнік з фарбай, які ляжаў на зямлі побач з помнікам.

Тым ня менш заўтра над Кацярынай Герасімчык адбудзецца суд — яе вінавацяць у тым, што гэта яна зрабіла надпіс.

У пакоях інтэрнату, дзе жывуць дзяўчаты, міліцыянты зрабілі ператрус, канфіскавалі кампутар, кнігі, рэклямныя матэрыялы "Маладога фронту" і кампаніі "Гавары праўду".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG