Да сёньня такія, здавалася б, простыя пытаньні, як «дзе мой край», «скуль наш род» і колькі нам год, выклікаюць палкія дзідаламальныя спрэчкі і ў колах прафэсійных гісторыкаў, і ў блогах ці на калягістарычных інтэрнэт-форумах, а значыць — іх вырашэньне дагэтуль агорнутае густым покрывам таямніцы. У гэтым рэйтынгу сабраныя найбольш актуальныя і, на думку экспэрта, незаангажаваныя дасьледаваньні таямніцаў беларускай гісторыі.
У тым моры інфармацыі (а таксама — дэзінфармацыі), што адкрыецца дасьледніку масонства ў сеціве і калянавуковай літаратуры, няцяжка патануць. «Вольныя муляры ў беларускай гісторыі» — першая спроба навуковага асэнсаваньня «масонскага сьледу» ў беларускай гісторыі.
Браты Луцкевічы, Міхал Ромэр, Вацлаў Ластоўскі, Браніслаў Тарашкевіч — найбольш вядомыя зь беларускіх вольных муляраў пачатку ХХ ст. А колькі ж іншых прозьвішчаў, пароляў і явак з ранейшых часоў захавала для дасьледнікаў эпісталярная спадчына і дзёньнікі такіх, напрыклад, такіх беларускіх масонаў, як Ян Ходзька, Тамаш Зан, Дамінік Манюшка… Словам, кніга будзе добрай дапамогай для аўтара беларускага «Коду да Вінчы».
Як пісаў Сяргей Дубавец, «адна з асаблівасьцяў масонства ў тым, што пры ўсёй сваёй таямнічасьці яно ня можа існаваць нелегальна. Гэта значыць, што з прыходам бальшавіцкае ўлады вольныя муляры зьніклі ня толькі ў Вільні, але і па ўсёй савецкай і сацыялістычнай прасторы. Аднак ужо ў першыя гады дэмакратыі „вольныя муляры“ зноў пазьяўляліся ва ўсіх без выключэньня постсавецкіх і постсацыялістычных краінах». І сапраўды, да гэтага таямнічага «рэлігійна-этычнага руху», якім так любяць палохаць люд паспаліты «ўсе без выключэньня дыктатары і тыраны», можна далучыцца, напрыклад, падаўшы заяўку праз сайт расейскіх масонаў. Беларускага ж сайту з падобным зьместам няма. Ці — пакуль яшчэ няма?..
Гэтая таміна — ня толькі найбольш грунтоўная праца Ўладзімера Арлова, але і, бясспрэчна, — адна з ключавых у айчыннай папулярнай гістарыяграфіі. Што адрозьнівае яе ад іншых спробаў інтэрпрэтацыі малавядомых, як часта пішацца, старонак айчыннай гісторыі — гэта бездакорны стыль і абсалютная ўзважанасьць радка. Нават тыя мясьціны, дзе непазьбежнае «саскоўзваньне» ў сухую акадэмічную мову, у Арлова гучыць як верш у прозе (ці, мо, у навуковай прозе?). Нездарма ж выданьне пачынаецца з «Прызнаньня ў любові» да свайго роднага гораду. Дарэчы, абсяг працы куды шырэйшы за гісторыю Полаччыны. Так і хочацца скаламбурыць: гэта — пагляд на нашую гісторыю з арлінага палёту.
«Гэта не падручнік і не навуковае дасьледаваньне, — гаворыцца ў прадмове. — У сваім аповедзе я буду забягаць наперад, у сучаснасьць, і зноў вяртацца ў далёкія стагодзьдзі. Буду выказваць небясспрэчныя гіпотэзы і меркаваньні».
Застаецца толькі пашкадаваць, што да напісаньня цяперашніх беларускіх падручнікаў па гісторыі гэты аўтар ня мае дачыненьня.
Беларуская Атлянтыда. Кніга другая: міты і брэнды калянізаванай нацыі. (Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе). — Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2010
Нягледзячы на тое, што пад вокладкамі гэтых дзьвюх кніг сабраныя сьведчаньні розных выдатных людзей, на вокладках цалкам слушна стаіць адно імя. Вячаслаў Ракіцкі, акрамя таго, што і сам ёсьць шукальнікам і адкрывальнікам таямніцаў са стажам, валодае яшчэ і рэдкім дарам — слухаць і чуць. У сваім канцэптуальным праекце ён разам з камандай інтэлектуалаў-«спэлеолягаў» дасьледуе пячоры, лёхі і сутарэньні беларускае сьвядомасьці, ідэнтычнасьці, духовасьці, мэнтальнасьці ці, калі адным словам, — беларускае душы.
Хаця ўсе сабраныя тут перадачы прамаўляліся па радыё, яны ўспрымаюцца менавіта як тэксты, што прачытваюцца на ўздыху, як найлепшы ўзор жанру інтэрвію (няхай і не спантаннага, а добра падрыхтаванага). У гістарычным ужо 2006-м «Беларуская Атлянтыда», што стартавала на Свабодзе з пачатку тысячагодзьдзя, абсалютна справядліва сталася выданьнем году. У другой кнізе дзейсьніцца глыбейшае пагружэньне ў замоўчанае і табуяванае з нашай гісторыі цягам апошніх двух стагодзьдзяў. Разьвенчваючы чарговыя міты, дасьледнікі ствараюць падмурак для новае міталёгіі. То чакаем на працяг!
Беластоцкі прафэсар Алег Латышонак адзін робіць працу некалькіх аддзелаў інстытуту гісторыі, што сягае ў часавых межах ад глыбокай старажытнасьці да часоў Другой сусьветнай.
Кніга «Нацыянальнасьць — Беларус», ядром якой ёсьць разьдзел (а дэ-факто — доктарская дысэртацыя) пад назовам «Нараджэньне Белай Русі», выклікала найбольшую палеміку. Хтосьці пасьпяшаўся прылічыць дасьледніка да «русінскай» плыні ў гістарычнай навуцы — у процівагу «літвінскай» (і гэта пры тым, што сам прафэсар прызнаецца, што на яго думку ў ВКЛ дамінавала акурат літоўская палітычная ідэалёгія). Між тым, Латышонак хутчэй над спохваткай. У яго няма загадзя сфармуляваных пастулятаў, пад якія ён падганяе гістарычны матэрыял (маўляў і, рады быў бы, каб інакш, але маем што маем).
Яго захапляе сам працэс досьледаў, само падарожжа: «Гэтая выправа ў ранейшыя стагодзьдзі была для мяне вялікай інтэлектуальнай прыгодай» — піша гісторык у «Слове да беларускага чытача».
Выправа гэтая прадугледжвае ад чытача немалой абазнанасьці ды цярплівасьці, узнагародай за якія будзе адкрыцьцё процьмы малавядомых фактаў, сярод якіх — знаёмства зь «першым беларусам» і «першым беларускім палітыкам», першым гістарычным нарысам і першым апавяданьнем, надрукаванымі на беларускай мове і, вядома ж, адно з найбольш грунтоўных на сёньня дасьледаваньняў этымалёгіі этноніму Белая Русь.
Бясспрэчная перавага працы Латышонка палягае ва ўвядзеньні эўрапейскага навуковага кантэксту (перадусім праз польскія крыніцы).
Гэтая кніга — поўны антыпод папярэдне разгледжанай. І стылёва, і зьместава. Аўтар, рэдактар масавай газэты «Сакрэтныя дасьледаваньні», выкарыстоўвае ўвесь арсэнал прыёмаў ды заманух чытва, што ледзь ня ў кожным радку мае прысмак сэнсацыйнасьці.
Дзеружынскі часткова абапіраецца на дасьледаваньні рамантычнай школы беларускай гістарыяграфіі (праўда, як правіла, не пазначае крыніцаў), дае рашучы адлуп сучасным расейскім гісторыкам, разьвенчваючы іх вялікадзяржаўныя міты. Адрозна ад далікатнага Латышонка, гэты аўтар ні на каліва не сумняваецца (напрыклад, там дзе ў першага палкоўнік Паклонскі — першы беларускі палітык, у Дзеружынскага адназначна здрайца; што праўда, лічбу забітых «казакамі» Паклонскага магілёўскіх габрэяў — дзьве тысячы! — Латышонак абыходзіць).
Паводле аўтара, адбылася татальная падмена паняткаў, у выніку чаго «Мазовія стала Польшчай, Самагітыя «невесть почему» лічыцца «Літвой», а наша Літва — «Беларусьсю», Русь стала «Украінай», Масковія і Татарыя — «Расіяй» (с. 360). Вось некаторыя іншыя пастулаты, на якіх трымаецца дасьледаваньне Дзеружынскага: і славяне, і пагатоў усходнія славяне — гэта фікцыя («апошняя жанчына, што размаўляла па-славянску (па-руску), памерла ў 1402 г. на высьпе Русін (Руген) у 1402 г.», с. 80); Рурык — «рускі славянскі князь», які ачольваў Данію; Міндаўг — прускі кароль; Русь — «бандыцкае аб’яднаньне готаў» і палабскіх славян; беларуская шляхта валодала Жамойціяй, спрычыніўшы яе народ да эўрапейскіх каштоўнасьцяў улучна з атрыманьнем пісьма й веры ў Хрыста; высілкамі Пятра І Масковія («яна ж Белая Русь») зьмяніла свой назоў на «Расею», а ў 1840 г. ж быў забаронены не этнонім «беларус», а «літвін» (як спроба сьцерці памяць пра ВКЛ у зьвязку з антыімпэрскімі паўстаньнямі). Ну і гэтак далей.
Вядома ж, гэтае дасьледаваньне цяжка назваць навуковым, вядома ж, яно арыентавана на ня дужа абазнанага чытача, для якога гісторыя Беларусі — tabula rasa і які, пэўна, ні Арлова з Сагановічам, ні Чаропку, ні тым больш Латышонка не чытаў ды й наўрад калі будзе (у тым ліку і праз моўны бар’ер). Вядома ж, для снобаў-прафэсіяналаў аўтар ерэтык, якога яны «ва ўпор ня бачаць». А шкада. Бо, нягледзячы на непрычасанасьць стылю, адсутнасьць спасылак ды бібліяграфічнага сьпісу, гіпотэзы Дзеружынскага выглядаюць досыць лягічнымі й аргумэнтаванымі. Гэта пагляд на гісторыю выключна зь беларускага гледзішча.
На сёньня нам як ніколі бракуе аўтарытэтнага выданьня, на старонках якога магла б адбыцца шырокая палеміка па актуальных пытаньнях гістарыяграфіі, у тым ліку — і з удзелам названых у гэтым рэйтынгу аўтараў. Такога, якім быў часопіс «Спадчына», што застаўся ў мінулым тысячагодзьдзі.
Вольныя муляры ў беларускай гісторыі. Канец ХVІІІ — пачатак ХХ ст. Вільня: Gudas, 2005
У тым моры інфармацыі (а таксама — дэзінфармацыі), што адкрыецца дасьледніку масонства ў сеціве і калянавуковай літаратуры, няцяжка патануць. «Вольныя муляры ў беларускай гісторыі» — першая спроба навуковага асэнсаваньня «масонскага сьледу» ў беларускай гісторыі.
Браты Луцкевічы, Міхал Ромэр, Вацлаў Ластоўскі, Браніслаў Тарашкевіч — найбольш вядомыя зь беларускіх вольных муляраў пачатку ХХ ст. А колькі ж іншых прозьвішчаў, пароляў і явак з ранейшых часоў захавала для дасьледнікаў эпісталярная спадчына і дзёньнікі такіх, напрыклад, такіх беларускіх масонаў, як Ян Ходзька, Тамаш Зан, Дамінік Манюшка… Словам, кніга будзе добрай дапамогай для аўтара беларускага «Коду да Вінчы».
Як пісаў Сяргей Дубавец, «адна з асаблівасьцяў масонства ў тым, што пры ўсёй сваёй таямнічасьці яно ня можа існаваць нелегальна. Гэта значыць, што з прыходам бальшавіцкае ўлады вольныя муляры зьніклі ня толькі ў Вільні, але і па ўсёй савецкай і сацыялістычнай прасторы. Аднак ужо ў першыя гады дэмакратыі „вольныя муляры“ зноў пазьяўляліся ва ўсіх без выключэньня постсавецкіх і постсацыялістычных краінах». І сапраўды, да гэтага таямнічага «рэлігійна-этычнага руху», якім так любяць палохаць люд паспаліты «ўсе без выключэньня дыктатары і тыраны», можна далучыцца, напрыклад, падаўшы заяўку праз сайт расейскіх масонаў. Беларускага ж сайту з падобным зьместам няма. Ці — пакуль яшчэ няма?..
Уладзімер Арлоў. Таямніцы полацкай гісторыі. — Менск: Папуры, 2008
Гэтая таміна — ня толькі найбольш грунтоўная праца Ўладзімера Арлова, але і, бясспрэчна, — адна з ключавых у айчыннай папулярнай гістарыяграфіі. Што адрозьнівае яе ад іншых спробаў інтэрпрэтацыі малавядомых, як часта пішацца, старонак айчыннай гісторыі — гэта бездакорны стыль і абсалютная ўзважанасьць радка. Нават тыя мясьціны, дзе непазьбежнае «саскоўзваньне» ў сухую акадэмічную мову, у Арлова гучыць як верш у прозе (ці, мо, у навуковай прозе?). Нездарма ж выданьне пачынаецца з «Прызнаньня ў любові» да свайго роднага гораду. Дарэчы, абсяг працы куды шырэйшы за гісторыю Полаччыны. Так і хочацца скаламбурыць: гэта — пагляд на нашую гісторыю з арлінага палёту.
«Гэта не падручнік і не навуковае дасьледаваньне, — гаворыцца ў прадмове. — У сваім аповедзе я буду забягаць наперад, у сучаснасьць, і зноў вяртацца ў далёкія стагодзьдзі. Буду выказваць небясспрэчныя гіпотэзы і меркаваньні».
Застаецца толькі пашкадаваць, што да напісаньня цяперашніх беларускіх падручнікаў па гісторыі гэты аўтар ня мае дачыненьня.
Вячаслаў Ракіцкі. Беларуская Атлянтыда
(Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе). — Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2006Беларуская Атлянтыда. Кніга другая: міты і брэнды калянізаванай нацыі. (Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе). — Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2010
Нягледзячы на тое, што пад вокладкамі гэтых дзьвюх кніг сабраныя сьведчаньні розных выдатных людзей, на вокладках цалкам слушна стаіць адно імя. Вячаслаў Ракіцкі, акрамя таго, што і сам ёсьць шукальнікам і адкрывальнікам таямніцаў са стажам, валодае яшчэ і рэдкім дарам — слухаць і чуць. У сваім канцэптуальным праекце ён разам з камандай інтэлектуалаў-«спэлеолягаў» дасьледуе пячоры, лёхі і сутарэньні беларускае сьвядомасьці, ідэнтычнасьці, духовасьці, мэнтальнасьці ці, калі адным словам, — беларускае душы.
Хаця ўсе сабраныя тут перадачы прамаўляліся па радыё, яны ўспрымаюцца менавіта як тэксты, што прачытваюцца на ўздыху, як найлепшы ўзор жанру інтэрвію (няхай і не спантаннага, а добра падрыхтаванага). У гістарычным ужо 2006-м «Беларуская Атлянтыда», што стартавала на Свабодзе з пачатку тысячагодзьдзя, абсалютна справядліва сталася выданьнем году. У другой кнізе дзейсьніцца глыбейшае пагружэньне ў замоўчанае і табуяванае з нашай гісторыі цягам апошніх двух стагодзьдзяў. Разьвенчваючы чарговыя міты, дасьледнікі ствараюць падмурак для новае міталёгіі. То чакаем на працяг!
Алег Латышонак. Нацыянальнасьць — Беларус.
Інстытут беларусістыкі, Беларускае гістарычнае таварыства, 2009Беластоцкі прафэсар Алег Латышонак адзін робіць працу некалькіх аддзелаў інстытуту гісторыі, што сягае ў часавых межах ад глыбокай старажытнасьці да часоў Другой сусьветнай.
Кніга «Нацыянальнасьць — Беларус», ядром якой ёсьць разьдзел (а дэ-факто — доктарская дысэртацыя) пад назовам «Нараджэньне Белай Русі», выклікала найбольшую палеміку. Хтосьці пасьпяшаўся прылічыць дасьледніка да «русінскай» плыні ў гістарычнай навуцы — у процівагу «літвінскай» (і гэта пры тым, што сам прафэсар прызнаецца, што на яго думку ў ВКЛ дамінавала акурат літоўская палітычная ідэалёгія). Між тым, Латышонак хутчэй над спохваткай. У яго няма загадзя сфармуляваных пастулятаў, пад якія ён падганяе гістарычны матэрыял (маўляў і, рады быў бы, каб інакш, але маем што маем).
Яго захапляе сам працэс досьледаў, само падарожжа: «Гэтая выправа ў ранейшыя стагодзьдзі была для мяне вялікай інтэлектуальнай прыгодай» — піша гісторык у «Слове да беларускага чытача».
Выправа гэтая прадугледжвае ад чытача немалой абазнанасьці ды цярплівасьці, узнагародай за якія будзе адкрыцьцё процьмы малавядомых фактаў, сярод якіх — знаёмства зь «першым беларусам» і «першым беларускім палітыкам», першым гістарычным нарысам і першым апавяданьнем, надрукаванымі на беларускай мове і, вядома ж, адно з найбольш грунтоўных на сёньня дасьледаваньняў этымалёгіі этноніму Белая Русь.
Бясспрэчная перавага працы Латышонка палягае ва ўвядзеньні эўрапейскага навуковага кантэксту (перадусім праз польскія крыніцы).
Вадим Деружинский. Тайны беларуской истории.
Минск: ФУАинформа, 2010Гэтая кніга — поўны антыпод папярэдне разгледжанай. І стылёва, і зьместава. Аўтар, рэдактар масавай газэты «Сакрэтныя дасьледаваньні», выкарыстоўвае ўвесь арсэнал прыёмаў ды заманух чытва, што ледзь ня ў кожным радку мае прысмак сэнсацыйнасьці.