Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзярждэпартамэнт ЗША назваў дзеяньні ўладаў Беларусі "драконаўскімі"


Прэсавы прадстаўнік Дзярждэпартамэнту ЗША Філіп Кроўлі ў часе брыфінгу ў Вашынгтоне сказаў сёньня журналістам, што "ЗША па-ранейшаму сур’ёзна заклапочаныя тым, што ў Беларусі працягваюцца рэпрэсіі ўраду Беларусі супраць грамадзянскай супольнасьці, незалежных СМІ і палітычнай апазыцыі".

"Гэтымі няспыннымі затрыманьнямі, судамі, жорсткімі прысудамі ўрад стварае новых палітвязьняў", – адзначыў Кроўлі.

"Мы заклікаем да безумоўнага вызваленьня затрыманых у часе рэпрэсіяў без судоў і да стварэньня прасторы для свабоднага выказваньня палітычных поглядаў, разьвіцьця грамадзянскай супольнасьці і да стварэньня магчымасьцяў для грамадзянаў пашыраць іх кантакты ва ўмовах адкрытага грамадзтва. Напрыклад, былі дзевяць кандыдатаў у прэзыдэнты. Двое зь іх за кратамі, сямёра былі асуджаныя гэтымі драконаўскімі дзеяньнямі ўраду Беларусі. Гэта папросту непрымальна", – заявіў прэсавы прадстаўнік Дзярждэпартамэнту ЗША Філіп Кроўлі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG